Грамадства5959

Удзельнікам акцыі «Стоп-бензін» далі штрафы

Ніхто віны не прызнаў. Ноч яны правялі на Акрэсціна.

Аляксандр Рэдзькін аштрафаваны на 15 базавых велічыняў (525 тыс. рублёў)

13:14

Абвешчаны перапынак да 14:00.

Нагадаем, у будынку, дзе цяпер размяшчаецца суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21) раней знаходзіўся зачынены ўладамі Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа, а Павел Груздзіловіч — выпуснік 2000 года.

Больш за тое, яго судзілі ў пакоі № 410, дзе раней была актавая зала ліцэя і праходзілі выпускныя і розныя імпрэзы, у тым выпускным і браў удзел Павел, сказалі карэспандэнту НН яго бацькі.

Таксама падтрымаць Паўла прыйшлі яго былыя калегі па ліцэі.

Алеся Макась распавяла, што начавала ў камеры з чарнаскурай нелегалкай-францужанкай. Іх пакармілі пярлоўкай, напаілі гарбатай і далі дзве лусты хлеба.

Павел Груздзіловіч (ён сын журналіста Радыё Свабоды Алега Груздзіловіча) паскардзіўся, што было кепска спаць на драўляных нарах. А Зміцер Кавалгін наадварот сказаў, што кампанія ў яго камеры была цудоўная.

13:05

Павел Груздзіловіч аштрафаваны на 700 тыс. рублёў (20 базавых).

12:51

Затрыманая падчас акцыі Алеся Макась аштрафаваная на 15 базавых (525 тысяч рублёў).

Усім затрыманым шыюць стандартны набор: затрыманыя падчас несанкцыянавага пікету на мосце праз Свіслач з плакатамі з сімволікай акцыі, на якіх былі ўказаныя кантакнтыя тэлефоны.

Ніхто з затрыманых віны не прызнае.

Таксама і Зміцер Кавалгін і Павел Груздзіловіч звярнулі падчас суда увагу на тое, што калі ў іх апісвалі пасля затрымання рэчы, у пратаколах не было ўказана наяўнасць улётак. Цяпер яны ў пратаколе з’явіліся. І Павел, і Зміцер выказалі здагадку, што ўлёткі пазней ім у пратакол упісалі.

У судзе многа журналістаў: у тым ліку аператары Белсата і Першага расійскага канала.

12:34

Таксама сёння ў судзе Цэнтральнага раёна будуць разглядацца справы іншых затрыманых на акцыі «Стоп бензін!». Гэта Макась Алеся І. і Прыбыльскі І.В. (іх справу будзе разглядаць суддзя Хадановіч А.А.), а таксама Павал Груздзіловіч і Аляксандр Рэдзькін (іх мае судзіць суддзя Есьман В.А.). Усім ім інкрымінуюць «удзел у несанкцыянаваным пікетаванні», паводле часткі 1 артыкула 23.34 КоАП РБ.

Цікава, што сп. Рэдзькін — нават не аўтамабіліст. Ён быў сярод тых гледачоў, што віталі акцыю. Як расказала ў судзе яго жонка, 7 чэрвеня ўвечары яны з мужам проста ішлі з працы. Выйшлі з парку Горкага, недалёка ад мосту праз Свіслач, пабачылі заблакаваны машынамі праспект і падышлі паглядзець. Забралі Аляксандра, як казалі сведкі ў судзе, па асабістым указанні намесніка начальніка мінскай міліцыі палкоўніка Яўсеева. Ён асабіста паказваў пальцам на тых, каго арыштоўваць. Пасля таго, як Аляксандра забралі, жонка некалькі гадзін не магла дазнацца, дзе знаходзіцца яе муж.

12:30

Абвешчаны першы прысуд. Зміцер Кавалгін атрымаў 20 базавых велічынь штрафу (700 тысяч рублёў) паводле ч.1 арт 2334 АПК РБ за «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні». Судзіў яго суддзя Ясяновіч Л. Ф. Цікава, што сведка-міліцыянт, які нібыта затрымліваў абвінавачанага, не пазнаў яго ў зале суда.

11:59

Абвешчаны перапынак, судзяць зараз Змітра Кавалгіна, які ля парка Янкі Купалы заступіўся за затрыманую з плакатам «Стоп-Бензін» дзяўчыну. Суддзя пайшла шукаць сведку-міліцыянта, які затрымліваў Кавалгіна.

11:05

Яшчэ адзін затрыманы — Аляксандр Рэдзькін. Ягоная жонка Яўгенія распавяла ў судзе, што яны бачылі як спецназ міліцыі затрымліваў дзяўчыну.

10:40

У суд прывезлі пяцёх затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі «Стоп-бензін». Сярод затрыманых адна дзяўчына.

А 10-й раніцы суд Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) пачынае разглядаць справы ўдзельнікаў акцыі пратэсту аўтамабілістаў. 7 чэрвеня ў Мінску адбылася чарговая акцыя «Стоп-бензін». Аўтамабілісты пратэставалі супраць рэзкага павышэння коштаў паліва.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць