Адзін чалавек загінуў, дваіх шпіталізавалі.
У ноч на 6 ліпеня ў Мінску каля станцыі метро «Магілёўская» адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў і фуры. Па апошніх дадзеных, адзін чалавек загінуў, трое знаходзяцца ў бальніцы, сярод іх — дзяўчына, якая ў момант аварыі выходзіла з метро.
Паводле інфармацыі МНС, на Партызанскім праспекце каля станцыі метро «Магілёўская» адбылося сутыкненне грузавога аўтамабіля «МАЗ-54329» і чатырох легкавых аўтамабіляў: «Рэно Лагуна», «Аўдзі А4», «БМВ-525», «Рэно Логан». Кіроўца апошняга аўто загінуў на месцы, кіроўца «БМВ-525» з папярэдніх дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма і спалучаныя траўмы» дастаўлены ў бальніцу, яшчэ двое не пацярпелі.
Пасля сутыкнення з легкавымі аўтамабілямі фура выехала на прыпыначны пункт «ст.м.Магілёўская», збіла мужчыну 1953 года нараджэння, што сядзеў на лаўцы. Яго з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом рэбраў, абедзвюх ног», даставілі ў Бальніцу хуткай дапамогі. Затым фура заехала на запрашальную пляцоўку другога вестыбюля станцыі метро «Магілёўская», дзе наехала дзяўчыну 1992 года нараджэння, студэнтку аднаго з ВНУ Мінска, якая ў той момант выходзіла з метро. Ратавальнікі МНС з выкарыстаннем гідраўлічнага інструмента дасталі дзяўчыну з-пад колаў грузавіка. У дадзены момант яна знаходзіцца ў бальніцы.
Відэа Максіма Мукавозчыка:
Каментары