Улада8080

Івашкевіч: Адных заклікаў у сацыяльных сетках «ШОС» ці «Далоў Лукашэнку» мала

Да Народнага сходу засталося тры месяцы.

Да Народнага сходу засталося тры месяцы. Ён пройдзе ў суботу 8 кастрычніка.
У маі гэтую ідэю агучылі прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, АГП, партыі левых «Справядлівы свет», незарэгістраванай партыі «Беларускі рух», «Гавары праўду» і БСДП.

Сярод патрабаванняў Народнага схода: спыненне роста цэнаў, забяспечыць годныя заробкі і пенсіі, магчымасць абмену валюты, не дапусціць беспрацоўя, спыніць продаж прадпрыемстваў, гарантаваць свабодную працу незалежным СМІ, рассакрэціць прэзідэнцкі фонд.

На сёння было абвешчана, што аргкамітэты па падрыхтоўцы Народнага сходу прайшлі не толькі ў Мінску, але і ў дваццаці гарадах краіны.

«Ідэя Народнага сходу выклікае жывую цікавасць, бо ўзровень жыцця не проста ўпаў, а абрынуўся, — кажа Аляксандр Мех з Кобрына. — У канцы жніўня рабочыя прадпрыемстваў горада абяцалі нам даць нам сваіх прадстаўнікоў у аргкамітэт».

«У нас усе пласты грамадства пачынаюць аб’ядноўвацца», — кажа Яўген Канстанцінаў з Наваполацка.

Прадстаўнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Пахабаў расказвае, што ўжо зараз на прадпрыемствах Мінскай вобласці было распаўсюджана 10 тысяч улётак «Не — жабрацтву народу». Па ягоных словах, гэта знаходзіць водгук рабочых.

Паводле Пахабава, людзі на заводах адкрыта абураюцца той сітуацыі, што зараз у краіне. У некаторых месцах рыхтуюцца італьянскія забастоўкі, калі працаўнікі ўсё робяць вельмі марудна. «Пакуль што людзі не гатовыя вывернуць кашулю і пайсці на акцыю, але да восені настроі пачнуць мяняцца».

Генадзь Раманюк працуе на «Беларуськаліі», ён кажа, што пратэстныя настроі на прадпрыемстве таксама растуць. «Людзей хочаць залагодзіць прэміямі, ростам заробкаў, але гэта не тыя грошы, якія яны атрымлівалі раней».

На пытанне, ці не варта сябрам аргкамітэта заклікаць сваіх прыхільнікаў прыходзіць на плошчы беларускіх гарадоў штотыдзень, а не чакаць тры месяцы, быў наступны адказ Віктара Івашкевіча.

«Некалькі тысяч чалавек яшчэ не могуць пераламаць сітуацыю.

Сітуацыя можа змяніцца, калі нас будзе ў 10–20 разоў болей. Такога эфекту нельга дасягнуць аднымі заклікамі ў сацыяльных сетках „ШОС“, ці „Далоў Лукашэнку“. Гэтага мала. Патрэбная вялікая тлумачальная праца. На хлапок гэта не атрымаецца», — кажа Івашкевіч.

Ён мяркуе, што людзі яшчэ не зусім да канца адчулі праявы крызіса. Сапраўднае ўсведамленне прыйдзе толькі восенню.

Івашкевіч гаворыць, што на ўсе ўлёткі да Народнага сходу не было выдзелена ні цэнта замежнымі фундацыямі, «усё выходзіць на народныя грошы». Для правядзення сходаў арганізатары будуць прасіць дазволеныя мясцовымі ўладамі пляцоўкі для правядзення вулічных акцый.

Дарэчы, у інтэрнэце працу пачаў адмысловы сайт Народнага сходу, дзе можна знайсці ўсю інфармацыю.

Каментары80

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю13

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю13

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць