Здароўе22

Беларусам нешта не спіцца

Значная частка насельніцтва Беларусі пакутуе ад розных парушэнняў сну,

паведаміла намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Таццяна Дакукіна 20 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Разам з тым, паводле яе слоў, людзі рэдка звяртаюцца па гэтай прычыне да дактароў. За пяць гадоў у РНПЦ псіхічнага здароўя з дыягназам «расстройства сну» і «снахаджэнне» былі шпіталізаваныя толькі 72 чалавекі. Аднак парушэнні сну адзначаюцца ва ўсіх тых, хто пакутуе на трывожныя і дэпрэсіўныя расстройствы. Да бяссонніцы могуць прывесці розныя прычыны — ад няшчаснага кахання і праблем на працы да перанесеных чэрапна-мазгавых траўм і інфекцый.

Пры гэтым змяншэнне часу сну, які для дарослага чалавека павінен складаць 7–8 гадзін, вядзе да ператамлення, знясілення, развіцця розных хвароб, няшчасных выпадкаў,
зазначыла Дакукіна.

Як паведаміла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінгарвыканкама Ірына Сапунова, у Беларусі адзначаюцца выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з-за ператамлення і засынання вадзіцеляў за рулём. Толькі ў Мінскай вобласці з пачатку года па гэтай прычыне адбыліся шэсць ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Спецыялісты рэкамендуюць вадзіцелям перад працяглай паездкай выспацца і адпачыць. «Калі за рулём вы адчулі стомленасць, лепш спыніцца, выйсці, падыхаць свежым паветрам, зрабіць якія-небудзь фізічныя практыкаванні», — сказала Сапунова.

Урач-неўролаг Сяргей Каламіец рэкамендуе для паляпшэння якасці сну перш за ўсё класціся спаць заўсёды ў адзін і той жа час, пажадана ў спецыяльна выдзеленым для гэтага пакоі, у якім забяспечана святло- і гукаізаляцыя. Перад сном пакой трэба праветрыць, аптымальная тэмпература для сну — 13–24 градусы.

Перад сном рэкамендуецца крыху перакусіць.

Спаць варта на дастаткова цвёрдым матрацы вышынёй 8–10 см. Пажадана, каб ён быў выраблены з натуральных матэрыялаў, якія дазваляюць падтрымліваць адну і тую ж тэмпературу і вільготнасць пры кантакце са скурай. Падушка не павінна быць высокай, галава спячага павінна знаходзіцца на адной плоскасці з целам. Сон на высокай падушцы на працягу некалькіх гадоў можа прывесці да з’яўлення розных неўралагічных расстройстваў, у тым ліку да парушэння мазгавога кровазвароту, а таксама да шыйнага астэахандрозу, галаўных боляў напружання. Найбольш жа фізіялагічная поза для сну — на баку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць