Спорт

Мінчукам у Турцыі не пашанцавала, як будзе з гамельчукамі?

«Газіянтэспор» — «Мінск» — 4:1.

Другі беларускі клуб вылеціў з розыгрышу футбольнай Лігі Еўропы. «Мінск» у рамках другога кваліфікацыйнага раўнда саступіў турэцкаму «Газіянтэпспору».

Першы матч гэтых каманд у сталіцы Беларусі прынёс баявую нічыю — 1:1. Але ўсе цудоўна разумелі, што ў Турцыі падначаленымі Віталя Тараканава будзе непараўнальна цяжэй.

Так і атрымалася. Пры моцнай падтрымцы трубын і спёцы туркі рынуліся ў атаку. Гол яны забілі ў сярэдзіне першага тайма. Пасля вуглавога галавой адзначыўся Эмрэ.

«Мінск» змагаўся. Момантамі каманда выглядала вельмі сімпатычна. А на 61-ай хвіліне ўвогуле адрадзілі інтрыгу. Разін, якога турэцкі каментатар называў упарта толькі Андрэй, зрабіў пас-цукерачку на Зянько. Мікалай не прамазаў.

Інтрыга пажыла дванаццаць хвілін, калі Лясько не справіўся з далёкім ударам Вагнера. Потым былі яшчэ галы Попава і Алкана. У выніку не зусім прыемныя — 4:1. Буйной паразы «Мінск» не заслугоўваў.

Цяпер у Лізе Еўропы застаўся толькі адзін беларускі прадстаўнік — «Гомель». У трэцім кваліфікацыйным раўндзе ён сустрэнецца з турэцкім «Бурсаспорам».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча12

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота5

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры2

Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў10

Вось што моцны вецер зрабіў з галоўнай веладарожкай у Мінску ФОТАФАКТ1

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча12

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць