Грамадства44

Суд пакінуў без змены прыгаворы Уладзіміру Някляеву і кіраўніку яго выбарчага штаба

Перад тым як суддзі пайшлі на нараду для вынясення рашэння, Някляеў заклікаў іх «зрабіць першы крок да справядлівай Беларусі».

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прыгаворы экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву і кіраўніку яго выбарчага штаба Андрэю Дзмітрыеву, вынесеныя судом Фрунзенскага раёна Мінска. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Мінгарсуда пад старшынствам Сяргея Хрыпача.

20 мая суд Фрунзенскага раёна прыгаварыў Някляева да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады, Дзмітрыева — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Перад тым як суддзі пайшлі на нараду для вынясення рашэння, Някляеў заклікаў іх «зрабіць першы крок да справядлівай Беларусі».

«Усе разумеюць, што адбывалася ў дзень выбараў: кандыдата ў прэзідэнты збілі прадстаўнікі спецслужбаў. Гэта дзяржаўнае злачынства, яно не мае тэрмінаў даўнасці, вінаватых будуць судзіць згодна з законам», — сказаў палітык.

Ён падкрэсліў, што ў суда ёсць магчымасць «выйсці з пераліку асобаў, якія будуць адказваць за сённяшнія падзеі ў краіне, за моладзь, якую пасадзілі ў турму».

Раней Мінгарсуд пакінуў без змены прыгаворы экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, а таксама іншым фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя6

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў6

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць