Меркаванні1414

Саюз нямецкіх пісьменнікаў звярнуўся да Лукашэнкі з адкрытым лістом

Яго падпісалі больш за 40 выбітных творцаў Германіі.

Нямецкія пісьменнікі і дзеячы культуры звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуючы супраць прыгнёту і цэнзуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Ліст да кіраўніка Беларусі падпісалі старшыня Саюза нямецкіх пісьменнікаў Імрэ Торак (Imre Török), старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек (Klaus Staeck), старшыня нямецкага ПЭН-клуба Ёгана Штрасер (Johano Strasser), лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыда Елінэк (Elfriede Jelinek) і Герта Мюлер (Herta Müller), а таксама іншыя пісьменнікі і дзеячы нямецкай культуры — усяго больш за 40 выбітных прадстаўнікоў літаратурнага і мастацкага асяродку Германіі. Спіс тых, хто падтрымаў ініцыятыву, працягвае папаўняцца.

«Мы, інтэлектуалы і дзеячы культуры, асабліва ў Германіі, востра адчуваем адказнасць за дэмакратычныя свабоды», — лічыць Імрэ Торак. Паводле яго словаў, пераслед апазіцыянераў, забарона нелаяльных уладам СМІ, прыгнёт крытычна настроеных культурных дзеячаў недапушчальныя і вымагаюць асуджэння з боку ўсіх дэмакратычных сілаў.

Асабліва востра нямецкія пісьменнікі выступаюць супраць дзеяння так званых «чорных спісаў» пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва,
чые творы неабгрунтавана прызналі «шкоднымі для моладзі», а таксама выцеснілі з газет і часопісаў, з перадачаў на радыё і тэлебачанні, са сцэнаў канцэртных залаў і тэатраў. «Такая форма цэнзуры супярэчыць разуменню свабоды і разнастайнасці культуры і мастацтва», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Саюзам нямецкіх пісьменнікаў.

«Мы хочам асаблівым чынам выказаць сваю салідарнасць з нашымі прыгнечанымі беларускімі калегамі, — тлумачыць Імрэ Торак. — А таму вырашылі аддаць гэты адкрыты ліст амбасадару Рэспублікі Беларусь у Берліне».

З тэкстам адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з заявай Саюза нямецкіх пісьменнікаў (па-нямецку) можна пазнаёміцца на сайце грамадскай арганізацыі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Чацвёра дзяцей з рэчыцкай футбольнай каманды параненыя ў Бранскай вобласці3

Чацвёра дзяцей з рэчыцкай футбольнай каманды параненыя ў Бранскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі27

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёра дзяцей з рэчыцкай футбольнай каманды параненыя ў Бранскай вобласці3

Чацвёра дзяцей з рэчыцкай футбольнай каманды параненыя ў Бранскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць