Спорт66

Першая ластаўка: Перастаў выходзіць «Спорт-Экспресс» в Белоруссии»

Прычына -- немагчымасць купіць шклоўскую паперу.

Ад 18 ліпеня ў Беларусі перастала выдавацца штодзённая газета «Спорт-Экспресс» в Белоруссии».

Як паведамілі ў мінскім офісе выдання, няма магчымасці купіць шклоўскую паперу.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня з’явілася інфармацыя, што Шклоўскі завод газетнай паперы адмаўляецца прадаваць паперу не дзяржаўным СМІ. Тады з праблемамі сутыкнуліся рэгіянальныя «Intex-press» і «Брестский курьер».

Намеснік дырэктара завода Алег Падабед казаў тады, што падыход у забеспячэнні паперай дзяржаўных і недзяржаўных СМІ будзе розным. «Усе СМІ, якія раней былі ў „дзяржзаказе“ мы, вядома, будзем забяспечваць паперай,

для астатніх будзем выстаўляць нашу прадукцыю на біржу»,
 — заявіў ён. «Нам сёння выгадней прадаваць паперу на экспарт, чым беларускім перакупшчыкам», — адзначаў А.Падабед.

У мінскім офісе «Спорт-Экспресса» зазначаюць,

што цяпер проста немагчыма купіць паперу, тым не менш вядуцца перамовы. Калі будзе адноўлены выхад газеты, невядома.

*** «Спорт-Экспресс» — самае папулярнае спартыўнае выданне ў Расіі. Выдаецца ад 14 жніўня 1991 г. Друкуецца ў 22 гарадах Расіі, а таксама Кіеве, Сімферопалі, Запарожжы, Рызе, Алмаце, Астане, Ташкенце. дзе існуюць замежныя рэдакцыі. Прыкладам, украінская рэдакцыя робіць цалкам самастойны нумар з акцэнтам на мясцовым футболе.

У Мінску «Спорт-Экспресс» в Белоруссии» выдаваўся ад 16 студзеня 2001 года. Як і ў Маскве, выходзіў 6 разоў на тыдзень. Найбольшы наклад меў панядзелкавы нумар — больш за 5 тыс. асобнікаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць