Усяго патроху

Конкурс на завочную форму навучання ў БДУ склаў 1,7 чалавека на месца

Для параўнання: летась ён складаў 1,8 чалавека на месца.

Як паведаміла прэс-служба БДУ, усяго за завочную бюджэтную форму навучання залічана 422 абітурыенты, у тым ліку 59 уладальнікаў медалёў і дыпломаў з адзнакай каледжаў. Для параўнання: летась — 386 абітурыентаў, у тым ліку 34 уладальнікі медалёў і дыпломаў з адзнакай. Высокія балы — 200 і больш — набралі 163 абітурыенты, што складае 47,7% ад усіх удзельнікаў агульнага конкурсу па трох сертыфікатах.

Самыя высокія паказчыкі на біялагічным і эканамічным факультэтах, дзе конкурс склаў адпаведна 3 і 2 чалавекі на месца. Конкурс 3,6 чалавека на месца склаўся на юрыдычным факультэце на спецыяльнасць «правазнаўства» (для выпускнікоў юрыдычнага каледжа БДУ).

На 7 з 28 спецыяльнасцяў і кірункаў канкурэнцыя сярод абітурыентаў адсутнічала і былі залічаны ўсё, хто ўдзельнічаў у конкурсе. У прыватнасці, да такіх спецыяльнасцяў адносяцца «філасофія», «беларуская філалогія», «руская філалогія», «журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ)», «журналістыка (друкаваныя СМІ)», «матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)» і «матэматыка (вэб-праграмаванне і Internet-тэхналогіі)» для выпускнікоў каледжаў.

Самы высокі прахадны бал для завочнікаў адзначаны на гістарычным факультэце на спецыяльнасці «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» — 226.

Высокі прахадны бал для завочнікаў адзначаны таксама на шэрагу спецыяльнасцяў біялагічнага факультэта: «мікрабіялогія» — 211, «біяхімія» — 208 і «біяэкалогія» — 205 (гарадскі конкурс). Прахадны бал на спецыяльнасці «біялогія (навукова-вытворчая дзейнасць)» склаў 194 (толькі гарадскі конкурс), «біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)» — 189 (гарадскі конкурс) і 188 (сельскі конкурс).

На спецыяльнасці эканамічнага факультэта «фінансы і крэдыт» і «менеджмент (міжнародны менеджмент)» прахадныя балы для завочнікаў склалі адпаведна 197 і 189. На спецыяльнасць юрыдычнага факультэта «правазнаўства» (акрамя выпускнікоў юрыдычнага каледжа БДУ) прахадны бал быў 197.

Самыя нізкія прахадныя балы для завочнікаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, адзначаны на спецыяльнасці геаграфічнага факультэта «геаэкалогія» — 130 (для вяскоўцаў) і спецыяльнасці механіка-матэматычнага факультэта «матэматыка (вэб-праграмаванне і Internet-тэхналогіі)» — 132 (гарадскі конкурс).

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

Спецпасланнік Трампа прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана на чэмпіянаце свету еўрапейскай камандай. Ідэя па-валюнтарысцку дзіўная1

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць