Грамадства44

Іх адказ Чэмберлену: У Беларусь не пусцілі здымачную групу Літоўскага тэлебачання

24 жніўня супрацоўнікі пагранічнага пункта «Прывалка» (Гродзенская вобласць) адмовіліся ўпусціць у Беларусь групу карэспандэнтаў Літоўскага тэлебачання (LTV).

Як паведамляе інфармацыйны партал Delfi, карэспандэнтка тэлеперадачы «Панарама» Рута Ланкінінкайтэ на мяжы даведалася, што з’яўляецца непажаданай у Беларусі асобай і яе віза анулюецца. Ланкінінкайтэ накіроўвалася ў Гродна для падрыхтоўкі матэрыялу пра жыццё беларусаў ва ўмовах абясцэньвання валюты.

«На Райгардскім пагранічным пасту ўсё было добра, а на прапускным пасту ў Прывалцы памежнік сказаў, што я, як журналіст, з’яўляюся непажаданай асобай у гэтай краіне — персона нон грата. Ён сказаў, што мая віза анулюецца, хоць акрэдытацыя дзейная. Высвятляць сітуацыю параіў у Мінску. Заставалася толькі павярнуць назад», — расказала журналістка.

Пра інцыдэнт на мяжы яна праінфармавала пасольства Літвы ў Беларусі.

«Шкадую, што Беларусь зусім ізалявалася, закрыла межы. У гэтым выпадку няма ніводнага журналіста (літоўскага. — БелаПАН.) з дзейнай акрэдытацыяй у гэтай краіне.

Аляксандр Лукашэнка адгарадзіўся ад свету і Літвы, каб ніхто не даведаўся, што адбываецца ў краіне»,
 — пракаментавала Ланкінінкайтэ.

Яна адзначыла, што працуе ў Беларусі прыблізна шэсць гадоў. Штогод год яна і аператар Ёнас Грышконіс атрымлівалі службовыя візы і гадавыя акрэдытацыі, якія дазваляюць наведваць Беларусь. «Напэўна, мы адзіныя паведамлялі пра тое, што адбываецца ў гэтай краіне. Не раз нас затрымлівалі, нас білі, і камеру разбівалі», — сказала журналістка.

Ланкінінкайтэ выказала меркаванне, што чашу цярпення беларускіх службаў бяспекі перапоўнілі апошнія мітынгі, на якіх прысутнічала іх здымачная група.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзела па сувязях з прэсай і грамадскасцю Міністэрства замежных спраў Літвы Міндаўгас Лашас, для растлумачэнняў у сувязі з інцыдэнтам у МЗС выкліканы Уладзімір Дражын, пасол Беларусі ў Вільнюсе. Чакаецца, што сустрэча з ім адбудзецца найбліжэйшым часам.

Каментары4

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць