Грамадства66

Актывістка КХП-БНФ разгарнула бел-чырвоны сьцяг ля Дому ўраду

У Менску ля Дому ўраду затрымалі актывістку КХП-БНФ Ніну Багінскую. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіда Міхнюк зь Берасьця.

З нагоды 20 годзьдзя наданьня канстутыцыйнай законнасьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі група жанчын зладзіла сьвяточную акцыю. Яны надзелі бел-чырвона-белыя шалікі з выяваю герба «Пагоня» і прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Затым яны памаліліся і засьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа» ля скульптуры арханёла Міхала — апекуна Беларусі, якая ўсталяваная каля Чырвонага касьцёла. Гэта традыцыйная малітва, якую сваякі палітвязьняў і грамадзкія актывісты штодня праводзяць, а 20-й гадзіне на знак салідарнасьці са зьняволенымі ў выніку акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. З нагоды 20-годзьдзя беларускай дзяржаўнасьці яны таксама маліліся за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю Беларусі.

У гонар сьвята адна з удзельніц акцыі Ніна Багінская вырашыла прайсьці па месцы падзеяў, якія адбываліся ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам. Жанчына здолела прайсьці праз плошчу, але каля будынка пэдагагаічнага ўнівэрсытэту да яе кінуліся людзі ў цывільным.

Яны выхапілі сьцяг, а сталую жанчыну затрымалі і павезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.

27 ліпеня, у Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 65-гадовую Ніну Багінскую разам зь сяброўкамі затрымалі пры спробе ўскласьці кветкі да помніка Янку Купалу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць