Здарэнні99

Мінскі праграміст страляў з пісталета па машынах з балкона

У Мінску праграміст са свайго балкона страляў па машынах з пнеўматычнага пісталета.

Зброю 26-гадовы праграміст адной са сталічных фірмаў набыў па аб’яве ў Інтэрнэце. Прыкладна ў 2.00 хлопец вырашыў пахваліцца пакупкай маме і зладзіў паказальную стральбу з балкона. Сваёй мэтай ён абраў машыны на аўтастаянцы. Ці дадало мазгоў стралку нават абураныя крыкі аўтаўладальнікаў, якія патрабавалі спыніць страляніну. Куля патрапіла ў адзін з аўтамабіляў і пакінула невялікую ўвагнутасць. Тады відавочцы выклікалі міліцыю.

Як пазней патлумачыў сам уладальнік пісталета, ён казаў людзям на стаянцы, што патроны халастыя і не варта хвалявацца. Пра тое, што страляць у грамадскіх месцах забаронена, ён ведаў, але разлічваў, што гэтага ніхто не ўбачыць і яго дзеянні нікому не прычыняць шкоды. Сваю віну малады чалавек прызнае цалкам, у зробленым раскайваецца.

Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, за свой учынак малады чалавек панясе пакаранне.

Каментары9

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць