Музыка11

Беларуская філармонія абяцае цікавы сезон

Новы сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі абяцае шмат цікавага. Пра гэта заявіў 5 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў.

Адкрыццё сезона адбудзецца ў суботу 10 верасня. Будзе выканана другая сімфонія Г. Малера, якая доўгія гады не гучала ў Мінску. Канцэрт-адкрыццё будзе адметны дэбютам — выступленнем лаўрэата ХIII Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага (Масква, 2011), 19-гадовага беларускага віяланчэліста Івана Карызны. У яго выкананні прагучаць «Варыяцыі на тэму ракако» П.Чайкоўскага.

У гэты ж вечар аркестр рыхтуе для слухачоў унікальныя праекты: прэм’еры сачыненняў беларускіх кампазітараў (В.Кузняцоў — сімфонія № 4, В.Гаркуша — сімфонія № 2), сказаў Аляксандр Анісімаў.

Да новага сезона падрыхтавана 11 праграм, паведаміў галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча Міхаіл Казінец. Асабліва ён адзначыў дзве, прысвечаныя 120-годдзю Максіма Багдановіча і 130-годдзю Янкі Купалы.

«Што да Янкі Купалы, то, паводле яго паэмы «Адвечная песня», у 70-я гады была напісана цудоўная рок-праграма Уладзімірам Мулявіным, якая называлася «Песня пра долю»; цяпер мы яе аднаўляем у аранжыроўцы для нацыянальнага аркестра імя Жыновіча,« — падкрэсліў Міхаіл Казінец.

Аб міжнародных праектах і супрацоўніцтве з польскімі філармоніямі расказаў на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк. Першы сумесны праект можна будзе ацаніць ужо на наступным тыдні. «Гэтыя калектывы, у нас ужо нават ёсць афішы, паўстануць 13 верасня з Каралем Шыманоўскім і Гданьскім сімфанічным аркестрам,« — заявіў Юрый Гільдзюк.

Канцэрт «Караль Шыманоўскі, музыка без межаў» пры ўдзеле сімфанічнага аркестра Балтыйскай філармоніі (г. Гданьск, Польшча) адбудзецца ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць