Эканоміка11

Курс сёння вырасце ці ўпадзе? 15 верасня — другая дадатковая сесія на біржы

14 верасня першая сесія дала курс даляра на біржы — 8600, еўра — 12100, расійскага рубля — 305. Валюта патроху пачала з'яўляцца ў абменніках.

Курс еўра і расійскага рубля ў параўнанні з далярам аказаўся завышаным проці крос-курсаў на сусветным рынку, але такая дыспрапорцыя тлумачыцца першым днём працы дадатковай сесіі. Механізм удакладнення курсаў яшчэ распрацоўваецца.

У той жа час завышаны курс расійскага рубля можа сведчыць пра тое, што і курс даляра можа яшчэ трохі падрасці ў бліжэйшыя дні.

Аднак курс, сфармаваны Нацбанкам па выніках дадатковай сесіі таргоў на біржы, нельга назваць да канца рынкавым.
Гэта вынікае са статыстыкі таргоў. Аб’ём попыту склаў $57 мільёнаў. Аб’ём пачатковай прапановы — усяго $8 тысяч. У выніку ж Нацбанк засведчыў аб’ём таргоў $3,3 мільёна.

Пры катастрафічна нізкай прапанове курс мог узляцець надзвычай высока.

Намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны заявіў, што «інтэрвенцый сёння Нацбанк не праводзіў».

Пры гэтым ён пацвердзіў, што попыт на таргах значна, у шмат разоў, перавышаў прапанову. «Прапанова па асобных валютах складала менш за 5% ад сярэднедзённай экспартнай выручкі», — сказаў ён.

Беларускія банкі пачалі выстаўляць рынкавыя курсы ў сябе ў абменніках. Там п

ачала з'яўляцца ў продажы і валюта. Але пакуль толькі тая, якую здалі грамадзяне. Бо курс у абменніках параўнаўся з курсам чорнага рынку. У той жа час малы аб'ём таргоў, у адсутнасць валютнай інтэрвенцыі Нацбанка, не задаволіў попыту бізнэсу. Калі такая сітуацыя захаваецца, гэта непазбежна прывядзе да ціску на курс і далейшага падзення рубля.

Каментары1

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць