Эканоміка11

Мясніковіч: перамовы з МВФ аб новым крэдыце працягваюцца, але гэта крэдытаванне не крытычнае

Беларусь працягвае перамовы з МВФ аб прадастаўленні новага крэдыту,
заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Мы працягваем работу. Лічым, што для гэтага [выдзяленне новага крэдыту] ёсць усе падставы. Мы ідзём у рамках узятых на сябе абавязацельстваў. Таму калі не будзе палітызавана з таго боку [МВФ], то мы маем права разлічваць на праграму», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Адказваючы на пытанне, ці можа Беларусь абысціся без новага крэдыту МВФ, прэм’ер-міністр падкрэсліў, што «гэта не крытычнае крэдытаванне».

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, Беларусь у прынцыпе можа вырашаць задачы ў эканоміцы і без новага крэдытавання з боку МВФ. «Але з улікам таго, што гэта міжнародная арганізацыя, дзе мы з’яўляемся паўнапраўнымі членамі, гэта не толькі выдзяленне адпаведнай крэдытнай падтрымкі, што немалаважна, наяўнасць праграмы з МВФ — гэта своеасаблівы сігнал міжнароднай супольнасці аб тым, што эканоміка на ўздыме, развіццё ідзе па агульнапрынятых у сусветнай практыцы нормах», — сказаў кіраўнік урада.

«Перамовы працягваюцца, адмаўляцца ад новай праграмы з МВФ Беларусь не плануе», — дадаў прэм’ер-міністр.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць