Нагадаем, 20 верасня ў межах
У дакуменце ўтрымліваецца шэраг рэкамендацый урада Беларусі. Галоўная рэкамендацыя — неадкладна і без усякіх умоў вызваліць палітычных апанентаў, дэмакратычных актывістаў і журналістаў, якія не ўдзельнічалі ні ў якіх гвалтоўных акцыях. Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека рэкамендуе ўладам правесці ўсебаковае і аб’ектыўнае расследаванне акалічнасцяў, пры якіх гэтыя людзі былі затрыманыя, і расследаваць усе выпадкі катаванняў, аб якіх заяўлялі зняволеныя.
У дакладзе маецца заклік да афіцыйнага Мінска неадкладна спыніць палітычны і адміністрацыйны ўціск на праваабаронцаў, журналістаў і палітычных апанентаў і іх праследаванне. У сувязі з гэтым рэкамендуецца прывесці заканадаўства Беларусі, у тым ліку Крымінальны кодэкс, у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны ў праваабарончай сферы.
Беларусь таксама заклікаюць да паўнацэннага супрацоўніцтва з усімі праваабарончымі структурамі ААН і з такімі рэгіянальнымі арганізацыямі, як АБСЕ і Савет Еўропы.
Як вынікае з паведамлення
Беларусь, падкрэсліў Хвастоў, не згодная з высновамі Еўрасаюза і Офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, змешчанымі ў чэрвеньскай рэзалюцыі, якія паказваюць Беларусь як краіну, дзе ёсць значныя парушэнні правоў чалавека. Як сцвярджае Хвастоў, «рэзалюцыя па Беларусі не мае нічога агульнага з рэальнай сітуацыяй у краіне і была створана для звяржэння беларускага ўрада».
Нагадаем, 17 чэрвеня на
Тады ж, на чэрвеньскай сесіі, Савет даручыў вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека вывучыць і прадставіць даклад аб сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі на наступных сесіях.
Каментары