Грамадства107107

У палі выганяюць 11-гадовых дзяцей

Шасцікласнікі на «бульбе» ў калгасе імя Аляксандра Неўскага як сімвал беларускага эканамічнага «цуду».

Вучні Туркоўскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна вымушаны прапускаць заняткі праз уборку бульбы. Відаць, у СПК «Калгас імя Аляксандра Неўскага» настолькі нестае працоўных рук, што да працы на полі прыцягваюць нават шасціклашак, якім па 11–12 гадоў.

Мы звярнуліся да старшыні вышэйназванага СПК, Маліноўскага Васіля Уладзіміравіча.

«Не хочаце — не адпраўляеце дзяцей, ніхто не прымушае вашага сына працаваць. Але ёсць распараджэнне губернатара, каб школы дапамагалі гаспадаркам падчас уборкі бульбы».

На пытанне, ці заплацяць штосьці дзецям, старшыня адказаў:

«Натуральна. Колькі заробяць, столькі заплацім. Расцэнім, падзелім на ўсіх дзяцей. Кожны раз плацім».

Вось што мы пачулі ад в. а. начальніка аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама Аліфяровіч Алы Мікалаеўны:

«У нашай праграме таксама прадугледжана грамадска-карысная праца. Ёсць Пастанова Савета міністраў пра тое, што дзеці могуць, пачынаючы з 14 год, працаваць на працягу тыдня. Для гэтага ў класным журнале адведзена старонка, дзе запісваецца колькасць гадзін грамадска-карыснай працы. Таму мы нічога не парушаем. Ёсць і распараджэнне губернатара.

Паверце мне, ніхто нічога не парушае. Ёсць і загад, падпісаны мной, пра тое, што школы могуць удзельнічаць ва ўборцы ўраджаю».

А наконт працы дзяцей, якім менш за 14 год, чыноўніца адказала:

«Усё роўна ж у нас ёсць практыка. Дзеці ж павінны таксама крыху папрацаваць — гэта ж працоўнае выхаванне.

Ды вам [бацькам] гэта трэба яшчэ больш, чым нам. Выхаванне мае шмат аспектаў. Эстэтычнае — у гуртках, вучэбнае — на ўроках, працоўнае — вось папрацаваць крыху ў калгасе».

«Мы ўсе працавалі. Я думаю, што і вы ў свой час таксама. Я вучылася ў гарадской школе, і мы заўсёды хадзілі ў саўгас «Васілевічы» дапамагаць. І ніхто ніколі не ставіў такія пытанні.

А вы, сельскія жыхары — і раптам такі званок? Давайце ставіцца да гэтага неяк з разуменнем. Дырэктар нічога не робіць, так бы мовіць, супрацьзаконнага».

У якасці доказу «законнасці» Ала Аліфяровіч зачытала ўрывак з дакумента за подпісам Тозіка (з яе слоў) ад 7 верасня 2011 года № 05/209–288:

«Прашу сумесна з Міністэрствам адукацыі вырашыць пытанні ўдзелу ў сельскагаспадарчых працах навучэнцаў, студэнтаў і г.д. па тэксце.

На гэтай самай паперы — Руднік, № 4097/01 ад 8 верасня 2011, і подпіс намесніка старшіні аблвыканкама Малашкі — бачыце, колькі пісьмаў?»

На пытанне «што б вы абралі — вучэбныя заняткі ці «бульбу»? большасць вучняў адказвала — школу, вучэбныя заняткі. Праўда, былі і тыя, хто адказваў — а мне ўсе адно.

У настаўнікаў гэтай школы свая «праўда»:

«Гэта вёска. Тут так было, і так будзе. І ўчора, і сення, і заўтра. Так — гэта парушэнне закона, але ж калгас дасць нам на зіму бульбы. І дзецям штосьці заплаціць.
Тым больш, што яны бясплатна абедаюць у школе».

Гэтым, на думку настаўнікаў, можна апраўдаць парушэнне закона.

* * *

Ад Рэдактара

Варта нагадаць, што бясплатныя абеды дзецям аплачваюцца з падаткаў, якімі іхныя бацькі фінансуюць дзяржаву (самі пры гэтым атрымліваючы рабскія 200-даляравыя заробкі). А выкарыстанне дзіцячай працы — фактычна, прымусовай — забаронена міжнароднымі канвенцыямі, якія падпісала, у тым ліку, Беларусь.

Увогуле, у гэтай сітуацыі на палях — як у люстэрку, сітуацыя ў краіне. І стан справаў у эканоміцы, і стан розумаў, калі людзі прыцярпеліся да ненармальнага.

Я сам бацька і сам лічу, што прывучэнне дзяцей да працы дае ім больш, чым зубрэнне. І прымушаю іх працаваць у дзядоў на агародзе, і ў хаце, і ў школе. Але ведаю і іншае. Праца не можа быць у навучальны час. Непедагагічна прывучаць дзяцей да таго, што ёсць нешта важнейшае за вучобу. Праца замест вучобы закладае ім у галаву думку, што партай можна і грэбаваць. Між тым эканоміка будучыні будзе ўсё ў большай ступені эканомікай інтэлекту, а не фізічнай сілы.

Па-другое, няможна прывучаць дзяцей да рабскай працы. Г.зн. прымусовай працы на дзяржаву, якая аплачваецца мізэрна. А мы ўсе працавалі ў калгасах студэнтамі і школьнікамі і ведаем, што аплачваецца яно неадпаведна працоўных выдаткам. Няма нічога больш разбуральнага для грамадства, чым калі ў грамадзяніну выхоўваецца раб. Гэтая рабскасць будзе руйнаваць усё. Можаце намаляваць 20-працэнтны рост ВУП, але рабы ўсё адно ўсё ператвораць у разбітае карыта.

Каментары107

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць