Грамадства33

Эксперты апазналі Канавалава

Расійскія эксперты апазналі абвінавачанага па справе аб выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава на відэакадрах камер вонкавага назірання ў мінскім метро 10 і 11 красавіка. Аб гэтым стала вядома падчас судовага пасяджэння 26 верасня.

Для апазнання з Канавалавым былі праведзеныя некаторыя следчыя дзеянні. У прыватнасці, яго пераапранулі ў тое ж адзенне, у якім ён быў 10 і 11 красавіка, і папрасілі прайсці па тых маршрутах, па якіх ён хадзіў у дзень прыезду ў Мінску 10 красавіка і пры ўчыненні тэракта 11 красавіка. Яго дзеянні фіксаваліся на камеру, пасля чаго вынятыя кадры з Канавалавым 10 і 11 красавіка, а таксама кадры следчых дзеянняў былі адпраўленыя для экспертызы ў Федэральную службу бяспекі ў Маскву. Расійскія эксперты ўстанавілі, што на кадрах ад 11 красавіка чалавек, які закладваў бомбу на станцыі метро «Кастрычніцкая», апрануты гэтак жа, як і Канавалаў падчас следчых дзеянняў.

Партрэтнае падабенства, паводле заключэння расійскіх экспертаў, устанавіць не ўдалося.
Што да відэазапісу 10 красавіка, то яны адзначылі, што на кадрах метрапалітэна ёсць партрэтнае падабенства з Канавалавым. У першым выпадку, калі ён ехаў у метро на арандаваную кватэру, падабенства нязначнае; у другім выпадку, калі ён ехаў выбіраць месца для закладкі выбуховай прылады, падабенства «сярэдняе». Таксама эксперты адзначылі адпаведнасць асаблівасцям знешняга выгляду адзення Канавалава са здымкамі, зробленымі камерамі відэаназірання 10 красавіка.

Цяпер у судзе зачытваюць пратаколы следчых дзеянняў з удзелам Канавалава, у прыватнасці рэканструкцыю яго руху 11 красавіка 2011 года. У гэтых пратаколах Канавалаў падрабязна расказвае пра свой маршрут руху і паказвае яго на мясцовасці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было43

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання48

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было43

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць