Грамадства22

Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск

Сярод гарадоў Беларусі найбольш хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск — з 1999 па 2009 год колькасць насельніцтва ў іх павялічылася больш як на 10 працэнтаў. У васьмі гарадах рэспублікі прырост насельніцтва склаў ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў — у Мінску, Заслаўі, Гродне, Брэсце, Чачэрску, Смалявічах, Жлобіне і Дзяржынску.

Аб гэтым паведамілі ў інфармацыйным цэнтры ЮНФПА «Свет сямі мільярдаў», грунтуючыся на даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль дзве трэці з іх — з колькасцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах краіны налічвалася больш за 100 тыс. жыхароў. Дарэчы, за 10 гадоў паміж перапісамі насельніцтва такіх гарадоў стала на два менш: са статусам статысячнікаў давялося развітацца Лідзе і Наваполацку.

Паводле даных перапісу 2009 года,

у гарадах пражывала 7 млн. 65 тыс. чалавек.
Гэта на 103 тыс. чалавек больш, чым у 1999 годзе. За дзесяцігоддзе паміж апошнімі перапісамі доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі ўзрасла з 69 працэнтаў да 74 працэнтаў.

Істотна павялічылася колькасць мінчан. У 2009 годзе ў Мінску пражывала 1 млн. 837 тыс. чалавек. Прырост колькасці сталічных жыхароў за 10 гадоў склаў 156 тыс. чалавек, або 9 працэнтаў, прычым дзве трэці прыросту прыпадае на жанчын. Калі ў 1999 годзе кожны шосты жыхар рэспублікі быў мінчанінам, то ў 2009 годзе — амаль кожны пяты.

Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі, аднак паказчыкі яго істотна адрозніваліся. Так, колькасць жыхароў Брэста з 1999 па 2009 год павялічылася на 8 працэнтаў, а колькасць жыхароў Магілёва — менш як на 1 працэнт.

У сталіцы жыве прыкладна столькі ж чалавек, колькі ў абласных цэнтрах Беларусі разам узятых. У шасці абласных цэнтрах сканцэнтравана 52 працэнты гарадскога насельніцтва нашай краіны.

Узровень занятасці ў гарадах вышэйшы, чым у сельскай мясцовасці, і яшчэ вышэйшы — у сталіцы. Гэты паказчык за 10 гадоў узрос ва ўсіх рэгіёнах.

Доля насельніцтва ў працаздольным узросце ў гарадах вышэйшая, чым у сельскай мяцовасці, а ў Мінску — вышэйшая, чым у сярэднім у гарадах Беларусі. За 10 гадоў гэты паказчык павялічыўся па ўсёй краіне і дасягнуў 61,6 працэнта ў сярэднім па рэспубліцы, 53,4 працэнта — у сельскай мясцовасці, 64,4 працэнта — у гарадскіх паселішчах і 66,1 працэнта — у Мінску.

Доля людзей ва ўзросце старэйшым за працаздольны таксама вышэйшая ў гарадах. У 1999 годзе ў гарадскіх паселішчах пражывала крыху больш за палавіну насельніцтва краіны ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя. У 2009 годзе ўжо 63 працэнты людзей у гэтым узросце былі гараджанамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць