Здарэнні11

У Століне асудзілі жанчыну, дзесяцімесячны сын якой патануў у ванначцы для купання

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, 22 чэрвеня з 16.00 да 18.00 22-гадовая маці, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, у кватэры па месцы жыхарства праявіла злачынную неасцярожнасць і ў ванным пакоі пасадзіла дзесяцімесячнага сына ў напоўненую вадой ванначку. Затым яна выйшла ў іншы пакой, пакінуўшы дзіця аднаго.

Вярнуўшыся, жанчына ўбачыла, што сын ляжыць у ванначцы тварам у вадзе. Маці выняла дзіця з вады і беспаспяхова спрабавала аказаць яму першую медыцынскую дапамогу. Пасля чаго яе брат выклікаў хуткую дапамогу, якая канстатавала смерць дзіцяці.

Устаноўлена, што хлопчык упаў тварам у ваду, з-за чаго ад механічнай асфіксіі, якая ўтварылася ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў пры ўтапленні, наступіла яго смерць.

Праведзены ў гэты ж дзень у 20.30 медыцынскі агляд устанавіў наяўнасць у крыві маці 0,65 праміле алкаголю.

22 верасня суд Столінскага раёна прызнаў яе вінаватай на падставе ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (нанясенне смерці па неасцярожнасці) і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

«Суд улічыў, што ў жанчыны яшчэ два малалетнія дзіцяці, і прымяніў да яе адтэрміноўку выканання пакарання на год, — дапоўніла Дзмітрук. — Абвінавачаная прызнала сваю віну поўнасцю, вынесены ёй прысуд не абскардзіла, і ён увайшоў у законную сілу».

Раней жанчына не была асуджана.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць