Грамадства5656

11 кастрычніка стартуе Мінскі гей-прайд

У першы дзень прэзентуюць фотапраект «10 абліччаў Прайда», а таксама адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Юры».

«Правы гомасэксуалаў — гэта не асаблівыя правы, мы не просім і не патрабуем ніякіх прывілеяў. Права гомасэксуалаў на самавыражэнне і мірны сход — гэта законныя правы, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, заканадаўствам і, тым больш, міжнароднымі дакументамі. Мы любім сваю краіну і хочам ведаць, што гэтая краіна паважае і шануе нас. Мы ведаем, што гомасэксуальныя беларусы — такія ж самыя беларусы як і не гомасэксуальныя, акрамя таго, што гомасэксуальны беларус ці беларуска валодае тузінам дадатковых праблемаў, з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці», — гаворыць адзін з арганізатараў гей-прайду Сяргей Андросенка.

«Гей-прайд — гэта не прамая акцыя пратэсту супраць гамафобных уладаў альбо супраць гамафобнай апазіцыі. Гэта — дэманстрацыя за саміх сябе, у сваю ж падтрымку. Гэта заява супраць манапалізацыі апазыцыйнымі групоўкамі альбо урадам права на прадстаўленьне сваіх інтарэсаў», — адзначае Андросенка.

Імпрэзы ў рамках Мінскага гей-прайду 2011 заплянаваныя з 11 па 23 кастрычніка.

11 кастрычніка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень камінг-аўта. Камінг-аўт — гэта добраахвотнае адкрыццё перад грамадствам сваёй сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць