Грамадства22

Пракуратура шукае чалавека, які ў Інтэрнэце абразіў суддзю Ланчаву

У Магілёве 13 кастрычніка дапытана журналістка Аліна Скрабунова па справе пра абразлівыя выказванні на адрас суддзі Ленінскага раёна Магілёва Ірыны Ланчавай, размешчаных у каментарыях карыстальнікаў на сайце «Хартыя’97».

Аліна Скрабунова была выкліканая ў пракуратуру Магілёўскай вобласці па тэлефоне. «Мне было проста цікава, што яны скажуць», — растлумачыла БелаПАН Скрабунова свой візіт у пракуратуру без позвы. Аказваецца, 7 ліпеня на сайце «Хартыі’97» у адным з каментараў былі размешчаныя выказванні на адрас суддзі Ленінскага раёна Магілёва Ірыны Ланчавай, расцэненыя пракуратурай як абразлівыя.

Пры гэтым сама суддзя, як расказала Скрабунова, ніякай заявы ў праваахоўныя органы не падавала.
Акрамя таго, журналістка нагадала, што яна асабіста ў той час знаходзілася ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама як арыштаваная за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту і асуджаная суддзёй Ленінскага раёна Аксанай Ратнікавай.

На допыт у пракуратуру журналістка пайшла разам з праваабаронцам Барысам Бухелем. Яе дапытваў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Павел Старыкаў. «Наогул неразумна, што яны мяне выклікалі, у мяне наогул няма лагічнага тлумачэння іх дзеянням. У інтэрнэце шмат абразлівых выказванняў на адрас людзей, якія займаюць больш высокую пасаду, чым Ланчава, але пра падобныя расследаванні чамусьці нічога не чуваць. Следчы сказаў, што камусьці трэба гэта расследаванне», — расказала Скрабунова, адзначыўшы, што яна толькі пасмяялася з падобных дзеяннямі.

Як адзначыла журналістка, падчас гутаркі следчы прасіў назваць журналістку адрасы сваёй электроннай пошты і лагін у інтэрнэце, але Скрабунова адмовілася паведамляць гэтыя звесткі. Таксама, паводле яе слоў, следчы выказаў задавальненне, даведаўшыся, што Скрабунова карыстаецца паслугамі правайдара «Белтэлекам».

Як адзначыў Барыс Бухель, пасля размяшчэння на сайце «Хартыя’97» інфармацыі пра ўчарашні допыт журналісткі, на адрас суддзі Ланчавай з’явілася шмат новых каментараў, якія таксама могуць быць расцэненыя пракуратурай як абразлівыя.

Нагадаем,

суддзя Ірына Ланчава сёлета выносіла абвінаваўчыя прыгаворы журналістам Алесю Асіпцову і Уладзіміру Лапцэвічу, грунтуючыся на паказаннях выключна супрацоўнікаў міліцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў15

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў15

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць