Эканоміка22

Грэф: Расія і Казахстан лепш гатовыя да інтэграцыі, чым Беларусь

Расія і Казахстан лепш гатовыя да інтэграцыі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, чым Беларусь, лічыць кіраўнік Сбербанка Герман Грэф.

«Я думаю, што інтэграцыя Расіі і Казахстана значна больш падрыхтаваная. Інтэграцыя з Беларуссю патрабуе яшчэ вельмі вялікага аб’ёму сумеснай працы. Калі гэтую работу не правесці, то, мне здаецца, мы можам атрымаць не заўсёды той эфект, які мы чакаем», — сказаў 14 кастрычніка Грэф на прэс-канферэнцыі ў Алматы, перадае РІА Новости.

Тым не менш, лічыць ён, у рамках АЭП «працэсы інтэграцыі і збліжэння ідуць поўным ходам».

«Самае галоўнае ў гэтых працэсах, каб збліжаліся суб’екты з адзінымі прынцыпамі палітыкі, што праводзіцца», — падкрэсліў кіраўнік Ашчаднага банка.

Ён нагадаў «лёс больш сталага ўтварэння — Еўрасаюза». «Мы бачым, як там не сінхранізаваныя прынцыпы палітыкі прыводзяць да таго, што нарастаюць дэзінтэграцыйныя працэсы», — патлумачыў Грэф.

Кіраўнік Сбербанка РФ падкрэсліў, што «трэба дакладна разумець, што гэта адказнасць усіх нацыянальных урадаў па правядзенні адзіных прынцыпаў эканамічнай палітыкі, якія часам супярэчаць сённяшняму эканамічнаму курсу».

Грэф лічыць, што ў рамках СНД «вельмі розныя палітычныя трэнды, якія перашкаджаюць эканамічнай інтэграцыі». «На жаль, дэзінтэграцыя нарастае», — канстатаваў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць