Грамадства77

Новыя нестыкоўкі і супярэчнасці на працэсе Канавалава-Кавалёва

Разыходзяцца некаторыя сведчанні і паказанні, вынікі следчага эксперыменту.

У судзе па справе абвінавачваных у тэрарызме Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва 25 кастрычніка было прадэманстравана відэа следчага эксперыменту ад 20 красавіка 2011 года, што тычыўся падзей 2008 года. На ім Канавалаў паказваў, як ён вырабляў выбуховыя прыстасаванні.

Адказваючы на пытанне пра матывы сваіх дзеянняў, Канавалаў спачатку паўтарыў фразу, якая ужо гучала некалькі разоў, аб дэстабілізацыі становішча ў Рэспубліцы Беларусь, а потым заявіў: «Мне не падабаецца палітыка нашага прэзідэнта». Далей гаварыць на гэту тэму Канавалаў адмовіўся.

На відэа Канавалаў распавядаў і паказваў, як вырабляў выбуховае рэчыва для выбуховых прыстасаванняў, што спрацавала і не спрацавала на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года, як вырабляў самі выбуховыя прыстасаванні, дэтанатары. Паказваў геаметрыю зарада, гэта значыць размяшчэнне ў пакеце з-пад соку «Садочак» тратылу, трыперакісу ацэтону, гаек, будзільніка, правадоў. Канавалаў паказаў, што гайкі загортваў у белую паперу.

Сведкі ж, якія знайшлі выбуховае прыстасаванне, што не спрацавала, раней у судзе казалі: гайкі былі ў празрыстай упакоўцы, таму яны іх і разгледзелі.

Апрача таго, на следчым эксперыменце Канавалаў паведаміў, што тумблер засунуў у пакет праз яго накрыўку, пашкодзіўшы мембрану пальцам, і прадэманстраваў гэта. Паводле слоў сведак, накрыўка пакета была зафіксаваная стопарам і, каб адкрыць пакет, ім давялося адарваць мембрану, пад якой аказаўся тумблер.

Канавалаў 20 красавіка расказваў, што не памятае, куды дакладна да будзільніка прыпайваў правады. Наогул яго дзеянні на следчым эксперыменце былі дастаткова няўпэўненымі. Магло скласціся ўражанне, што, напрыклад, аднаўленне электроннага ланцугу прыстасавання уяўляе для яго пэўную цяжкасць. Адказваючы на пытанні, Канавалаў сказаў, што валодае мінімальнымі ведамі ў радыётэхніцы і радыёэлектроніцы, хаця схему, паводле яго слоў, збіраў сам.

На адным з допытаў, што папярэднічалі следчаму эксперыменту, Канавалаў, калі маляваў прыстасаванне бомбы, якая не спрацавала 4 ліпеня, размясціў паражальныя элементы зверху і знізу выбуховага рэчыва, калі пакет размяшчаецца вертыкальна.

На следчым эксперыменце ж ён паказаў, што ўпакоўкі з гайкамі размяшчаліся вакол выбуховага рэчыва ў форме літары «П».

Частка матэрыялаў следчага эксперыменту адносілася і да выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года. На гэтым следчым дзеянні Канавалаў заявіў, што пры вырабе выбуховага прыстасавання не выкарыстоўваў алюмініевую пудру.

Аднак, як высветлілася, раней на допытах ён казаў зваротнае.
Гэтую нестыкоўку Канавалаў растлумачыў тым, што памыліўся.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць