Меркаванні22

Стэфановіч: У справе Бяляцкага шмат дакументаў, здабытых непрацэсуальным шляхам

4 лістапада ў Мінску працягваецца судовы працэс над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Напярэдадні былі дапытаны сведкі, сёння даследуюцца матэрыялы крымінальнай справы.

У перапынку пасяджэння ход працэсу пракаментаваў калега Бяляцкага праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Доказная база абвінавачання, мне падаецца, досыць слабая. У матэрыялах справы шмат дакументаў, якія былі здабытыя не дэпартаментам фінансавых расследаванняў (ДФР), а Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, непрацэсуальным шляхам. Гэта фотакопіі нейкіх папераў, неперакладзеныя дакументы, якія былі зняты нейкім чынам з камп’ютара. Сярод дакументаў ДФР, з якімі працавалі падчас следства, шмат што не перакладзена належным чынам. Ну, і паказанні ўчорашніх сведкаў — прадстаўнікоў падатковай інспекцыі — таксама не ўпэўнілі мяне, што ёсць рацыя ў следства, што падатак мусіў быць выплачаны з гэтай сумы».

На думку Стэфановіча, пра палітычны характар справы сведчаць, напрыклад, зачытаныя інфармацыйныя лісты за подпісам старшыні КДБ Зайцава кіраўніку Камітэта дзяржкантролю. «Там напісана канкрэтна, — гаворыць праваабаронца, — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч атрымлівалі сродкі на незаконную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь і г.д. Гэта яшчэ раз падкрэслівае палітычны характар гэтай справы, і таму рашэнне суда тут будзе не юрыдычнае, а палітычнае».

Паводле слоў Стэфановіча, у сённяшняй сітуацыі ў Беларусі праваабаронцы вымушаны працаваць у такім напаўпадпольным становішчы. «Тое, што адбылося з Алесем, — кажа ён, — гэта працяг той скіраванай сістэматычнай палітыкі ўладаў у дачыненні да грамадскіх арганізацыяў. Спробы маргіналізацыі праваабарончых арганізацый, выпіхванне іх у нелегальнае поле праз пазбаўленне рэгістрацыі, адмаўленне ў рэгістрацыі. З 2003 года ў Беларусі не зарэгістравана ніводнай праваабарончай арганізацыі».

«Я спадзяюся, што Алесь хутка будзе з намі, — гаворыць Стэфановіч. — Але нават калі яго ізалююць, наша дзейнасць будзе працягвацца. Спробы ўладаў знішчыць праваабарончы цэнтр «Вясна» пакуль што не мелі і не будуць мець поспеху».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць