Усяго патроху11

Сёння ў мусульманаў — Курбан-байрам

6–8 мусульмане Беларусі і ўсяго свету лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў).

Мусульмане Беларусі і ўсяго свету 6–8 лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх мовах, Курбан-байрам.

Гэтымі днямі спраўляюцца рытуалы ахвярапрынашэння (курбан), узносяцца святочныя малітвы. Святкаванне Курбан-байрама завяршае шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да святынь у Мецы і Медыне. Кульмінацыяй хаджу з’яўляецца так званае стаянне на гары Арафат: тут, за 20 км ад Мекі, паводле ісламскага падання, сустрэліся Адам і Ева. Менавіта адсюль Мухамед прамовіў сваю апошнюю казань. Пасля стаяння, якое доўжыцца да заходу сонца, пачынаецца абрад сімвалічнага закідвання сатаны камянямі ў даліне Міна. Вернікі кідаюць камяні ў слупы, якія сімвалізуюць дэманаў.

Згодна з Каранам, Алах з’явіўся да Аўраама ў сне і загадаў яму прынесці ў ахвяру свайго першынца Ізмаіла. Аўраам адправіўся ў даліну Міна да таго месца, дзе цяпер стаіць Мека, і пачаў падрыхтоўку. Але Бог, убачыўшы рашучасць прарока, злітаваўся, і замест Ізмаіла ў ахвяру было прынесена ягня.

Свята, такім чынам, нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу — самая лепшая ахвяра.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць