Грамадства33

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?

Намеснік міністра ЖКГ абяцае, што ніхто не будзе хадзіць, мераць і штрафаваць за 21 см.

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі расказалі, што будзе, калі не скошваць на ўчастку траву вышэйшую за 20 сантыметраў.

Паводле слоў намесніка міністра ЖКГ Андрэя Рамашкі, новаўвядзенні, замацаваныя пастановай Савета міністраў нумар 267 ад 16 мая 2025 года, не з’яўляюцца нечым прынцыпова новым. Раней аналагічныя нормы ўжо існавалі — але былі раскіданыя па розных тэхнічных дакументах.

«У Год добраўпарадкавання мы вырашылі аб’яднаць намаганні дзяржавы, арганізацый і грамадзян, каб навесці парадак і надаць эстэтычнасць населеным пунктам. Таму правілы былі структураваныя — зараз яны ахопліваюць і прыдамавыя тэрыторыі, і ўчасткі, замацаваныя за прадпрыемствамі», — патлумачыў Андрэй Рамашка інфармагенцтву БелТА.

Асобным пунктам намеснік міністра пракаментаваў рэзанансную тэму скошвання травы. Паводле яго слоў, і тут размова ідзе не аб новых патрабаваннях. З 2020 года дзейнічаюць правілы па ўтрыманні азелянёных тэрыторый, дзе ўжо прапісаны парадак догляду за газонамі, уключаючы і вышыню травянога покрыва.

«Але гэта не сведчыць аб тым, што нехта будзе хадзіць і вымяраць вышыню травы, і калі яна будзе 21 см, то даваць штраф. Гэтыя нормы неабходныя, каб разумець, калі своечасова выконваць работы па ўтрыманню газонаў і навядзенню парадку на азелянёных тэрыторыях», — удакладніў Рамашка.

Нягледзячы на ​​тое, што за парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, улады робяць акцэнт на прафілактыцы. «Гэта меры папераджальнага характару. На сёння мы з аблвыканкамамі прапрацоўваем гэта пытанне. Мэта не вылоўліваць і караць людзей, а пагаварыць, давесці да ведама патрабаванні і пракантраляваць іх выкананне», — зазначыў намеснік міністра.

Апытанка

Каментары3

  • А сніцца мне трава, трава ў дома
    15.06.2025
    І сніцца мне ня рокат касмадромаааааа........
  • Лабубу
    15.06.2025
    У цывілізаваных краінах дайшло, што касіць шкодна.
  • getting
    15.06.2025
    Проста зараз уздоўж М1 трава больш чым паўметры.

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць