На днях калектыву кандытарскай фабрыкі «Камунарка» прадставілі новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Аляксандр Нячай, які да гэтага ўзначальваў іншае сталічнае кандытарскае прадпрыемства — «Слодыч», піша Office Life.

Нячай пачаў выконваць абавязкі кіраўніка «Слодыча» ў 2014 годзе. Гэта адбылося неўзабаве пасля скандалу з праслухоўваннем, у якім была замешаная былая дырэктарка прадпрыемства Таццяна Селіх. За 10 гадоў «Слодычу» ўдалося значна павялічыць магутнасці, у тым ліку за кошт далучэння фабрык «Конфа» ў Маладзечне і «Ивкон» у Івянцы.
Зараз Нячай прыйшоў на змену Сяргею Анюхоўскаму. Той узначальваў «Камунарку» з 2021 года пасля паспяховай працы дырэктарам на «Чырвоным харчавіку» ў Бабруйску. У 2019—2024 гадах быў членам Савета Рэспублікі. Год таму «Наша Ніва» пісала, што праз нюансы ў аплаце імпартных тавараў да кіраўніка мінскай кандытарскай фабрыкі ўзніклі пытанні з боку праваахоўных органаў. На гэтым фоне Сяргей Анюхоўскі пачаў часцей з’яўляцца на публіцы. Аднак ягоны акаўнт у інстаграме перастаў абнаўляцца восенню мінулага года.
Напярэдадні кадравага рашэння на «Камунарцы» асабісты прыём грамадзян правёў пракурор Ленінскага раёна горада Мінска Дзмітрый Лук’янаў.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары
Назначение новым гендиректором «Коммунарки» руководителя «Слодыча» категорически осуждаю, потому что это худшее по качеству продукции предприятие кондитерской отрасли Беларуси: от дефектных суррогатных вафель, отвратительный вкус которых не может перебить даже ароматизатор, с твёрдыми постными и покоцанными вафельными слоями до конфет, в особенности отвратительных суррогатных конфет «Коровка» на пальмовом масле. При наличии эталонных от «Красный Мозырянин» на сгущённом молоке и сливочном масле, которые, однако, чёрт где найдёшь в белорусских магазинах.