Культура1616

National Geographic прызнаў найлепшым беларускага фатографа

Фота зробленае ля мінскай ЦЭЦ-4.

У міжнародным фотаконкурсе амерыканскага часопіса National Geographic «Vale’s eye on sustainability», прысвечаным экалогіі, адным з пераможцаў стаў беларус.

На конкурс было пададзена каля 3000 работ ад фатографаў з усяго свету. Журы абрала ўсяго трох пераможцаў — у катэгорыях Challenges, Solutions і Wonders.

Фатограф з Гомеля Павал Церашковец перамог у катэгорыі Challenges з фотаработ No Balance.

Павал Церашковец працаваў у многіх беларускіх глянцавых часопісах, супрацоўнічаў з вядомым расейскім фэшн-фатографам Аляксандрам Барадуліным, украінскай рэкламнай фотастудыяй Icon Photography, здымаў на Kiev Fashion Week. Таксама ён з’яўляецца пераможцам конкурсаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Швецыі. Публікаваўся ў амерыканскіх, французскіх, грэцкіх і кітайскіх часопісах і блогах.

Фота No Balance зробленае некалькі гадоў таму ля ЦЭЦ-4 у Мінску.
«Тады я ў чарговы раз запрасіў адну са сваіх знаёмых мадэляў пафатаграфаваць, — распавёў Павал Церашковец. — А я люблю адкрытыя прасторы, прастора — калі ёсць дзе разгарнуцца. Вось мы і пайшлі ў палі каля ЦЭЦ. Мне здалася вельмі цікавай геаметрыя гэтага кадра. А калі даведаўся аб конкурсе, вырашыў адправіць менавіта гэтую фатаграфію, бо ў ёй заўсёды была ідэя процістаўлення чалавека і тэхналогій прыродзе і экалагічным праблемам. Бо, з аднаго боку, ЦЭЦ робіць жыццё людзей прасцейшым, а з іншага, у доўгатэрміновай перспектыве, ускладняе гэтае жыццё. Таму фота так і называецца — No Balance».

Да ганаровага звання пераможцы конкурсу прыкладаецца таксама «мега-круты» атлас ад National Geographic і фірмовая сумка.

Фатограф прызнаецца, што перамога ў такім конкурсе, безумоўна, шмат для яго значыць. «Ёсць і пэўнае фотазадавальненне, якое я атрымліваю ад падобных перамог. А ў прафесійным плане, думаю, гэта можа сур’ёзна паўплываць на маю прафесійную дзейнасць», — заўважыў Павал Церашковец.

А прафесійная дзейнасць пачалася для яго ўсяго пару гадоў таму. Хоць само захапленне фатаграфіяй паўстала яшчэ ў раннім дзяцінстве: «Мой бацька займаўся альпінізмам, увесь час браў з сабой камеру і фатаграфаваў усе ўбачаныя прыгажосці. І, калі ён паказваў фота, я думаў: „Халера! Як крута, я таксама хачу там пабываць!“ Так я пачаў займацца аматарскай фатаграфіяй — каб паказваць знаёмым месцы, дзе я бываю. А потым, калі пераехаў з Гомеля ў Мінск і паступіў у Лінгвістычны універсітэт, захацеў купіць сабе прафесійны фотаапарат

. Пасля чацвёртага курса замовіў з ЗША „люстарку“. А потым падумаў: „Елкі-палкі, яна ж дзве „штукі“ каштуе — трэба хаця б гэтыя грошы адбіць“. Так пачаў займацца прафесійнай фатаграфіяй.
Скончыўшы ўніверсітэт, яшчэ год прапрацаваў у офісе, пасля чаго зразумеў, што не магу гэта сумяшчаць, кінуў працу і стаў займацца выключна фатаграфіяй».

Па словах Церашкоўца, для паспяховай кар’еры фатографа важныя не толькі прыроджаныя задаткі, але і праца над іх развіццём: «Якіясьці задаткі першапачаткова павінны быць. Але калі ў чалавека ёсць пачуццё фатаграфіі, то яму будзе даволі лёгка яго развіваць шляхам самаадукацыі. Трэба пастаянна фатаграфаваць, не спыняцца ні на дзень. Таксама важна вывучаць фатаграфіі іншых аўтараў. І не проста глядзець, які класны здымак, а ўдумацца, чаму ён такім атрымаўся, як ён зроблены».

Паводле яго слоў, перамога ў конкурсе National Geographic на дадзены момант для яго — самая важкая. «Аднак велізарнае задавальненне таксама мне дае магчымасць публікавацца ў розных часопісах, — дадаў ён. — Вельмі ўжо люблю трымаць у руках свае фатаграфіі. Вось зараз чакаю асобнікі двух амерыканскіх часопісаў з маімі фота».

Дарэчы, часцей за ўсё фатаграфіі Паўла публікуюцца менавіта ў замежных часопісах і блогах.

«Я здымаю ў двух асноўных кірунках: арт і дакументалістыка. З першым у нас, дарэчы, вельмі цяжка, і літаральна немагчыма на фотоарце зарабляць, — тлумачыць Церашковец. — Па маіх назіраннях, менавіта гэтыя два кірункі больш за ўсё цікавыя замежнай публіцы. Акрамя таго, за мяжой іншы падыход да супрацоўніцтва з фатографамі.

У нас, каб дзесьці апублікавацца, трэба тэлефанаваць, прапаноўваць сябе, тлумачыць якія крутыя ў цябе фотасерыі. А ў той жа самай Амерыцы цябе самі знойдуць, напішуць і прапануюць апублікаваць. Яны больш адкрытыя да супрацоўніцтва».

Кажучы аб узроўні работ іншых беларускіх мастакоў, Церашковец заўважыў, што годных можна «пералічыць па пальцах». «Ёсць некалькі імёнаў фатографаў на слыху, творчасць якіх мне падабаецца. Але сумна, што гэтых імёнаў мала. І ў цэлым, на мой погляд, узровень беларускай фатаграфіі ў зародкавым стане», — прызнаўся ён, дадаўшы, што яго больш цікавяць «заходнія тэндэнцыі».

Каментары16

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

Трамп: Сёння ўначы загіне цэлая цывілізацыя27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць