Усяго патроху

БРСМ абярэ «Студэнта года»

У адборы прымалі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Лепшага са студэнцкай моладзі выберуць 25 лістапада на I Рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года». У фінал увайшлі восем чалавек — пераможцы рэгіянальных адборачных тураў (5 чалавек) і Мінска (3 чалавекі). Самыя паспяховыя ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці, дружбе сталі пераможцамі конкурсных іспытаў. Удзельнікі павінны былі прадэманстраваць свае ўменні ў прамоўніцкім майстэрстве, прадставіць новыя маладзёжныя крэатыўныя праекты. Ім неабходна было паказаць сябе сапраўднымі маладзёжнымі лідарамі, якія вядуць за сабой моцную з’яднаную каманду.

Цяпер гэтым студэнтам трэба будзе паказаць сябе ў фінале, які пройдзе ў Мінску ў ліцэі БДУ. Праграма іспытаў уключае «візітную картку» удзельнікаў, інтэрактыўную гульню «Дэбаты», абарону (прэзентацыю) праекта ўдзельніка, спартыўную эстафету, творчы нумар любога жанру з мэтай раскрыцця талентаў і ўменняў удзельнікаў.

Адборачныя туры ў ВНУ прайшлі з красавіка па май ва ўсіх рэгіёнах краіны і Мінску, а з верасня па лістапад былі вызначаны пераможцы абласных адборачных тураў праекта.
Гэта мерапрыемства знайшло водгук у моладзі —
больш за 5 тысяч чалавек прынялі ўдзел у адборачных мерапрыемствах.
Больш за 100 чалавек сталі прэтэндэнтамі на фінал, менавіта з іх былі выбраны 8 фіналістаў. У конкурсе маглі прыняць удзел студэнты 1–5 курсаў вочнай формы навучання вышэйшых навучальных устаноў, сярэдні бал паспяховасці якіх па выніках навучальнага года быў не ніжэйшы за сем балаў.

Адначасова ў час гэтага конкурсу будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх праектаў «Ёсць — ІДЭЯ, ёсць — ПРАЕКТ!», галоўнай мэтай якога з’яўлялася выяўленне і падтрымка лепшых студэнцкіх ідэй, праектаў і мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Ініцыятарам конкурсу «Студэнт года» выступіў Рэспубліканскі студэнцкі савет ГА «БРСМ». А яго арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства адукацыі і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

Сын прэзідэнта Уганды запатрабаваў ад Турцыі мільярд даляраў і самую прыгожую жанчыну краіны сабе ў жонкі9

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі2

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць