Грамадства55

Сацыёлагі выявілі, што «Еўраопт» самы танны

У Мінску розніца цэнаў на прадукты ў розных крамах можа дасягаць 70%!

Пра гэта заявіў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Катляроў.

Аналіз дадзеных сацыялагічных маніторынгаў, якія штогод праводзяцца Інстытутам сацыялогіі, паказвае, што ў Беларусі адбываецца зніжэнне асноўных кампанентаў індэкса спажывецкага даверу.
Як вынік, змяняюцца спажывецкія паводзіны насельніцтва. «Людзі пачынаюць задумвацца аб тым, што і як спажываць, а цэны на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці, а таксама кошт спажывецкага кошыка знаходзяцца на першых пазіцыях сярод праблем, якія хвалююць насельніцтва», — падкрэсліў Ігар Катляроў.

У сувязі з гэтым Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў лістападзе было праведзена даследаванне, прысвечанае вывучэнню і аналізу цэн на спажывецкія тавары ў сеткавых харчовых крамах Менска.

Як расказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі, маніторынг цэнаў ажыццяўляўся па васьмі сеткавых крамах: «Алмі», «Бігз», «Вестэр», «Гіпа», «Еўраопт», «Прастор», «Рублёўскі», «Суседзі». «Цэнавыя замеры паказалі, што на тавары з харчовай групы цэны ў сетцы крамаў «Еўраопт» значна ніжэйшыя, чым у іншых абследаваных крамах», — заявіў Ігар Катляроў.

Ён удакладніў, што выдаткі сям’і з чатырох чалавек на прадстаўлены прадуктовы спажывецкі кошык (у месяц) у крамах сеткі «Еўраопт» склалі Br2 461 510, у іншых сетках — Br 3 108 080. «Такім чынам, эканомія роўная Br 646 570, гэта значыць сярэдні кошт прадуктовага спажывецкага кошыка ў сетцы «Еўраопт» на 26,3% меншы, чым у іншых сеткавых крамах Мінска», — падкрэсліў Ігар Катляроў.

Акрамя таго, сацыёлагі параўналі цэны на некаторыя тавары прамысловай групы, якія карыстаюцца найбольшым попытам у сетках гандлёвай розніцы.

Замерам падвергліся цэны на тавары, папулярнасць якіх пацвярджаецца аб’ёмамі продажаў: пральныя парашкі, зубныя шчоткі і пасты, туалетная папера, гігіенічныя пракладкі і дзіцячыя падгузнікі. «Цэнавыя замеры па прамысловай групе тавараў паказалі, што цэны крам сеткі «Еўраопт» у параўнанні з цэнамі ў іншых сетках ніжэйшыя ў сярэднім на 22,6% на пральны парашок, на 59, 9% — па шампунь, на 53,8% і 69,1% — на зубную пасту і зубныя шчоткі адпаведна. На 55,6% у гэтай сетцы таннейшая туалетная папера і папяровыя ручнікі, на 37,1% — жаночыя гігіенічныя пракладкі, на 55,9% — дзіцячыя падгузнікі «, — адзначыў галоўны сацыёлаг краіны.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што акрамя Br 646 570 эканоміі бюджэту на харчаванні дадаткова сям’я можа сэканоміць яшчэ больш за Br 180 тыс. на таварах прамысловай групы.

Падчас аналізу сацыёлагі спецыяльна бралі базавую цану тавараў. Гэта значыць, яны не ўлічвалі цаны тавараў, якія на момант маніторынгу былі на зніжках ва ўсіх даследаваных крамах. Не ўлічваліся таксама цэны спецыяльных акцый і дысконтныя праграмы, якія існуюць у сетках.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць