Свет11

Прэзідэнт-праваабаронца

Новы туніскі парламент абраў прэзідэнтам вядомага праваабаронцу.

Новым прэзідэнтам Туніса, дзе ў студзені адбылася рэвалюцыя, стаў былы апазіцыянер, праваабаронца Мансэф Марзукі.

Памяркоўныя ісламісты, якія перамаглі на выбарах у парламент, падтрымалі кандыдатуру свецкага палітычнага дзеяча, змацаваўшы саюз паміж празаходнімі лібераламі і рэлігійнымі партыямі.

Мансэф Марзукі, лідар партыі «Кангрэс за рэспубліку», якая выступала жорсткім крытыкам рэжыму бэн Алі, у панядзелак быў абраны новым прэзідэнтам Туніса. Са студзеня, калі ў Тунісе адбылася рэвалюцыя, пасля якой бэн Алі збег у Саудаўскую Аравію, краіна жыла без кіраўніка.

Марзукі быў падтрыманы пераважнай большасцю чальцоў — 153 з 217, супраць яго кандыдатуры адкрыта выступілі толькі трое дэпутатаў. Двое ўстрымаліся ад галасавання, а 44 чалавекі апусцілі ў скрыні незапоўненыя бюлетэні.

Марзукі стаў кампраміснай фігурай паміж свецкімі партыямі і памяркоўнымі ісламістамі з партыі «Ан-Нахда», якія атрымалі большасць ва ўстаноўчым сходзе. Ісламісты, партыя Марзукі і яшчэ адна партыя, левацэнтрысцкая «Ат-Такатуль», у канцы лістапада дасягнулі пагаднення аб падзеле пастоў у часовых органах кіравання дзяржавай. Прэм’ерскі партфель атрымлівае лідар «Ан-Нахда» Хамад Джэбалі, спікерам устаноўчага сходу стаў старшыня «Ат-Такатуль» Мустафа бэн Джафар, а «Кангрэсу за рэспубліку» дастаўся прэзідэнцкі пост.

Новы прэзідэнт, усяго чацвёрты з абвяшчэння незалежнасці Туніса ад Францыі ў 1956 годзе, лічыцца ў Тунісе жывым увасабленнем праваабарончага руху.
Скончыўшы медыцынскі факультэт Страсбургскага ўніверсітэта ў 1980 годзе, да 2000 года ён займаўся медыцынскай практыкай, працуючы на кафедры агульнай медыцыны ва ўніверсітэце горада Сус. Яго праваабарончая дзейнасць пачалася разам з медычнай кар’ерай: у 1980 годзе ён далучыўся да Туніскай лігі за правы чалавека (ТЛПЧ), у 1987 годзе стаў намеснікам яе кіраўніка, а ў 1989 годзе ўзначаліў гэтую праваабарончую арганізацыю. У 1992 годзе ТЛПЧ была распушчаная па новым законе аб няўрадавых арганізацыях, але ўжо на наступны год Марзукі стварыў Нацыянальны камітэт у падтрымку вязняў сумлення. Калі яшчэ праз год Марзукі абвясціў аб сваім жаданні кінуць выклік бэн Алі на прэзідэнцкіх выбарах, гэта скончылася для яго некалькімі турэмнымі тэрмінамі і пазбаўленнем права выезду за мяжу. Апошнія дзесяць гадоў Марзукі правёў у эміграцыі ў Парыжы, адкуль ён кіраваў дзейнасцю Арабскай камісіі па правах чалавека, не спыняючы супрацоўніцтва з туніскім аддзяленнем Amnesty International.

Супернікаў у Марзукі не было.
Дзевяць іншых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост не былі дапушчаныя да галасавання. Восем з іх — бо не змаглі сабраць неабходныя 15 подпісаў сябраў устаноўчага сходу. Яшчэ адзін кандыдат быў зняты з дыстанцыі, бо не дасягнуў патрэбных згодна з часовымі правіламі для абрання прэзідэнтам 30 гадоў.

«Я ганаруся несці найвышэйшую адказнасць — быць гарантам (волі) народа, дзяржавы і рэвалюцыі», — абвясціў, прымаючы пасаду, Марзукі. На ўрачыстай цырымоніі, перадае агенцтва SAPA, ён не змяніў свайго дэмакратычнага іміджу: ён так і не надзеў гальштук і не змяніў не па твары вялікіх акуляраў.

Звярнуўшыся да апазіцыі, Марзукі заявіў: «Да мяне дайшло ваша пасланне — вы будзеце глядзець за мной». Левыя, якія адмовіліся падтрымліваць яго абранне, не задаволеныя прапанаванай краіне канфігурацыяй улады. «Выбары прайшлі на падставе незбалансаванага тэксту, які дае занадта шмат улады прызначанаму прэм’еру за кошт скарачэння ўлады абранага прэзідэнта», — цытуе AFP аднаго з лідараў партыі «Дэмакратычны мадэрнісцкі полюс» Саміра Бетаеба.

Марзукі прыме прысягу ў аўторак у прэзідэнцкім палацы ў Карфагене.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць