Меркаванні

Сурвіла: Дзверы Гавэла былі для нас заўсёды адчыненыя

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла неаднаразова сустракалася з Вацлавам Гавэлам.

Навумчык: Спадарыня Івонка, што Вы адчулі, калі сёньня раніцай даведаліся пра сьмерць Вацлава Гаўла?

Сурвіла: Страшэнны сум адчула. Гэта быў чалавек, якога я вельмі паважала, які быў адным з найлепшых прыяцеляў нашага народу і Беларусі. Ён вельмі шмат зрабіў для нас, сапраўды. Не магу сябе ўявіць, як будзем жыць без яго.

Навумчык: Вы неаднаразова сустракаліся з Гаўлам у розныя гады, калі наведвалі Прагу, дзе Вас прымаюць як старшыню ўраду ў выгнаньні. Што найбольш зрабіла на Вас уражаньне ў сумаўленьні з Вацлавам Гаўлам, якія чалавечыя ці палітычныя якасьці ўразілі Вас?

Сурвіла: Вельмі ўразіла, што моцна цікавіўся Беларусьсю і слухаў тое, што гаварылася яму, і прасіў, каб сказаць яму, як ён можа дапамагчы? Гэта мяне вельмі ўразіла, бо вельмі рэдка чуеш ад палітыка, каб ён пытаўся ў Вас, што ён можа зрабіць для Вас. Гэта мяне вельмі ўражвала. Цудоўны быў, вельмі ветлівы, спакойны чалавек. Быў надзвычайным прыяцелем Беларусі.

Навумчык: Натуральна, што пра Гаўла Вы чулі значна раней, чым пазнаёміліся зь ім асабіста – яшчэ ў канцы 1980-ых, калі адбывалася «аксамітная рэвалюцыя». Як успрымалі Гаўла на Захадзе?

Сурвіла: З захапленьнем. Зь вялікім захапленьнем. Факт, што пісьменьнік меў адвагу ўзяць на сябе функцыі, якія ён узяў, вельмі ўразіў. І яму давяралі. Моцна давяралі. Ведалі, што ён толькі тое будзе рабіць, што трэба.

Навумчык: Як Вы думаеце, што самае галоўнае зрабіў Вацлаў Гавал для Беларусі, для беларускай дэмакратыі?

Сурвіла: Ой Божа мой, ён гэтулькі зрабіў, што цяжка сказаць, што галоўнае. Ён заўсёды цікавіўся Беларусьсю і заўсёды быў гатовы дапамагчы. Выступаў за дэмакратыю ў Беларусі. Заўсёды былі ягоныя дзьверы адчыненыя для беларускіх палітыкаў. Наогул, дзясяткі і дзясяткі рэчаў у ім мяне вельмі ўражвалі. Вельмі буду сумаваць па ім.

Каментары

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць