Грамадства99

Мінская вобласць закупіць 10 пазадарожнікаў з халадзільнікамі і падагрэвам сядзенняў

Для старшыняў райвыканкамаў.

3 мільярды рублёў на аўто будуць выдзеленыя з бюджэту.

На мінулым тыдні ў інтэрнэце з’явілася копія ліста Мінскага аблвыканкама да кіраўнікоў аўтасалонаў. У ім сказана, што «ў сувязі з узніклай неабходнасцю ў набыцці 10 аўтамабіляў падвышанай праходнасці ў снежні 2011 года Мінскі абласны выканаўчы камітэт просіць падаць да 12.12.2011 не пазней за 14.00, інфармацыю пра кошт, наяўнасць указанай колькасці і адпаведнай камплектацыі».

Дарэчы, укамплектавана аўто павінна быць па поўнай.
Напрыклад, у лісце гаворыцца, што ў аўтамабілі павінная быць камера задняга агляду, міні-халадзільнік, кабель для айпода, тры разеткі, глыбокая таніроўка задняга шкла і інш. Паводле ацэнак спецыялістаў, каштуе такое аўто ад 60 тысяч даляраў.

«Камсамолка» пацікавілася ў губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры, для якіх мэтаў аблвыканкам купляе такія аўто.

— Так, мы абвясцілі тэндар на 10 машын. Гэта для старшыняў райвыканкамаў, а не аблвыканкамаў. І гэта тыя прадпрыемствы, тыя райвыканкамы, у якіх машынам ад 7 да 10 гадоў. І каб выконваць функцыі, старшыні ці выканкаму ў цэлым транспарт патрэбен, — растлумачыў Барыс Батура. — 

У вашым пытанні чуецца перадузятасць. Што яму, пешшу хадзіць?
Ну, добра, выпішам мы кожнаму па кані. А вы на чым ездзіце, можна задаць пытанне?

— Хаджу пешшу або езджу трамваем, — шчыра адказала карэспандэнт «Камсамолкі».

— Вы ходзіце пешшу? Але сюды вы прыехалі, на гэтую прэс-канферэнцыю, напэўна на машыне.

— Не, на метро, — запярэчыла карэспандэнт.

— Для таго каб запатрабаваць з чалавека або з кіраўніка выконваць тыя функцыі, якія на яго ўскладзеныя, яму трэба стварыць умовы. І мы гэтыя ўмовы будзем ствараць, але падвышаючы патрабавальнасць да выканання службовых абавязкаў. Я нічога не бачу ў гэтым страшнага, і мы будзем купляць за кошт бюджэту гэтыя машыны. У нас усяго 23 выканкамы [у Мінскай вобласці], а закупляць будзем 10 машын, таму што ўжо на рамонт ідзе больш грошай, чым на набыццё новых. І, дарэчы, ва ўмовах тэндару кошт машыны вызначаны да 300 мільёнаў беларускіх рублёў.

300 млн па цяперашнім курсе Нацбанка — гэта больш за 35 тысяч даляраў, гэта значыць з бюджэту на ўсю партыю сыдзе больш за 350 тысяч «зялёных».

Каментары9

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка18

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дыпламаты ў Аргенціне былі заспеты п'янымі і хаваліся ў машынах ад паліцыі і прэсы. Гэта трапіла ў жывы эфір2

Стала вядомая прычына смерці мужчыны на катку ў Мінску7

Прафесара Кіеўскага ўніверсітэта звальняюць за абразлівыя словы пра «галодных украінак» і еўрапейскіх «мужыкоў з грашыма»1

10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах5

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»3

Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка18

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →