Навука і тэхналогіі1717

«Калегу» за 900 даляраў ніхто не бярэ

Міхаіл Мясніковіч прапануе ўвесці мыта на імпарт ноўтбукаў, але чым Беларусь можа замяніць імпарт?

Пра айчынныя ноўтбукі пісалі яшчэ ў 2009 годзе. Што ж у іх было беларускага? Як прызнаў супрацоўнік прадпрыемства, у «першых беларускіх ноўтбуках» пакуль няма нічога беларускага.

Яны на 100 працэнтаў сабраны з імпартных камплектуючых, а беларуская толькі зборка: «Толькі праца, тэставанне, зборка. Камплектацыя цалкам імпартная».

Збіраюць беларускія ноўтбукі на платформе кампаніі НР пакуль толькі пад замову. Але каштуюць яны значна даражэй за сваіх замежных канкурэнтаў. «Калега» сабраны на платформе НР 530 і будзе каштаваць прыблізна 920 даляраў. Па жаданні заказчыка на камп’ютар ставяць ліцэнзійны софт, які таксама ўключаецца ў кошт.

Такія ноўтбукі выгадна купляць дзяржаўным арганізацыям: калі яны набываюць імпартныя НР, на іх ідзе падатак у 20%.
Расійскія цэны на НР530 да 700 даляраў,
ва Украіне яго можна набыць за 500.
Нават з падаткам 20% яны таннейшыя за «Калегу». Таму ніводнага ноўтбука «Калега» яшчэ не прадалі. Праўда, заключылі 4 дамовы на пастаўку 10 ноўтбукаў, кажа супрацоўнік МВАВТ:

«Складзеныя 4 дамовы з раённымі аддзеламі адукацыі. Але такая сітуацыя, што нас просяць пачакаць, таму што пакуль няма грошай. Таму канчатковаму спажыўцу мы ніводнага ноўтбука не паставілі».

Насамрэч гэта далёка не першыя беларускія ноўтбукі. Яшчэ некалькі гадоў таму кампанія «ДЕКК Інтэрнэшнл» выпускала ноўтбукі «ДЕКК». Яны збіраліся з замежных камплектавальнікаў. Але цяпер іх не збіраюць — эканамічна нявыгадна, бо сітуацыя на рынку змянілася, і цэны на імпартныя камп’ютары сталі меншымі ў два разы, кажа дырэктар «ДЕКК Інтэрнэшнл» Мікалай Платонаў:

«Сабраць ноўтбук тут было танней, чым прывезці сюды гатовы. Гэта было выгадна з пункту гледжання мытаў. У выніку цана была канкурэнтаздольнай.

Цяпер сусветныя брэнды даюць такія цікавыя цэны на свае ноўтбукі, што прывезці гатовы ноўтбук танней, чым займацца зборкай тут».

Прыблізныя характарыстыкі HP Compaq 530:

Intel Celeron M 1.6 Ггц, 15.4 «(1280×800), IntelGMA950, RAM 512 Мб, цвёрды дыск: 80 Гб (5400), CDRW / DVDRW DL, WiFi, А вось такія ноўтбукі можна купіць за 900 даляраў у Беларусі:

HP Compaq 6730s

Intel Pentium Dual-Core 2.1 Ггц (1 Мб), 15.4 «(1280×800), Intel GMA 4500MHD, RAM 3 Гб, цвёрды дыск: 320 Гб (5400), CDRW / DVDRW DL, WiFi, Bluetooth

HP Pavilion dv2386ea

Intel Core 2 Duo 1.8 Ггц (4 Мб), 14.1 «(1280×800), NVIDIA GeForce 8400M GS, RAM 2 Гб, цвёрды дыск: 160 Гб (5400), CDRW / DVDRW DL, WiFi, Bluetooth

Каментары17

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка18

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дыпламаты ў Аргенціне былі заспеты п'янымі і хаваліся ў машынах ад паліцыі і прэсы. Гэта трапіла ў жывы эфір2

Стала вядомая прычына смерці мужчыны на катку ў Мінску7

Прафесара Кіеўскага ўніверсітэта звальняюць за абразлівыя словы пра «галодных украінак» і еўрапейскіх «мужыкоў з грашыма»1

10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах5

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»3

Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка18

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →