Усяго патроху33

Навагодняе шэсце ў Магілёве ўзначаліць агнядышны дракон

Шмат музыкі, вяселля і сюрпрызаў чакае магіляўчан у час тэатралізаванага шэсця «Вясёлае навагоддзе», якое 24 снежня адкрые ў Магілёве чараду святочных мерапрыемстваў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла рэжысёр мерапрыемства Дзіна Цецерукова.

Стартуе шэсце ў 13 гадзін з Савецкай плошчы і па вуліцы Першамайскай накіруецца да плошчы Зорак,
дзе ўрачыста запаляць агні галоўнай гарадской навагодняй ёлкі. Узначаліць маскарад агнядышны дракон — яго выраб набліжаецца да завяршэння на Магілёўскім дарожна-маставым прадпрыемстве. Яго масіўную трохметровую фігуру, якая складаецца з драўлянага каркаса і абцягнута размаляванай у зялёных танах плашчоўкай, установяць у кузаве велікагрузнага аўтамабіля МАЗ. Тут жа, у карцінных старадаўніх лясах, апякаць сімвал будучага года будуць казачныя персанажы. У час руху дракон будзе вывяргаць агонь, дым і іскры — для гэтага назапашаны розныя феерверкі.

Традыцыйна ў мерапрыемстве прымуць удзел Дзяды Марозы і Снягурачкі, калядныя гурты, мноства казачных персанажаў, скамарохі, музыканты. Гледачоў і ўдзельнікаў чакае шмат жартаў, розыгрышаў, фантазійных інсцэніровак і г.д. «Будзе шмат і іншых сюрпрызаў, аб якіх пакуль не хочацца расказваць, каб захаваць хоць якую-небудзь інтрыгу дзейства, але тое, што магіляўчане і госці абласнога цэнтра атрымаюць добрую порцыю здаровага адрэналіну і вяселля, мы гэта гарантуем», — запэўніла Дзіна Цецерукова.

Каментары3

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дыпламаты ў Аргенціне былі заспеты п'янымі і хаваліся ў машынах ад паліцыі і прэсы. Гэта трапіла ў жывы эфір2

Стала вядомая прычына смерці мужчыны на катку ў Мінску7

Прафесара Кіеўскага ўніверсітэта звальняюць за абразлівыя словы пра «галодных украінак» і еўрапейскіх «мужыкоў з грашыма»1

10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах5

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»3

Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →