Культура

Новым альбомам РЕТЕ РАFF можна ізаляваць трансфарматары

РЕТЕ РАFF прэзэнтуе свой новы альбом «Паглыбленьне». «Такога ў сучаснай музыцы яшчэ не было», — з упэўненасьцю сьцьвярджае Піт Паўлаў.

РЕТЕ РАFF прэзентуе свой новы альбом «Паглыбленне». З гэтай нагоды 28 лютага ў малой залі Палаца Рэспублікі музыкі дадуць вялікі канцэрт.

— Гэта будзе сапраўднае шоу, — абяцае лідэр гурта Піт Паўлаў. — Усіх сакрэтаў пакуль не раскажам. Аднак абяцаем прадставіць на сцэне пашыраны склад гурта — больш за дзесяць музыкаў адначасова. Будуць танчыць і прыгожыя дзяўчаты, і шмат яшчэ чаго цікавага.

Дарэчы, што да дзяўчат, то зусім не выключана, што ў канцэрце прыме ўдзел і Аляксандра Кірсанава з дуэта «Аляксандра і Канстанцін». Голас спявачкі ёсць і ў адной з песень альбома. Праўда, Аляксандры з усёй песні дасталася толькі караценькае галашэнне, але гэта і не галоўнае, як прызнаўся Піт Паўлаў, яму проста прыемна было запрасіць да сябе гэтую дзяўчыну.

Што ж да зместавай напоўненасці альбома, то, калі верыць музыкам, яны здзейснілі спробу «адаптаваць беларускую народную музыку да сучаснага гучання». Традыцыйныя народныя матывы ў сучасных аранжыроўках, аўтэнтычныя інструменты, старажытныя ў перамешку з аўтарскімі тэксты — вось прыкладна такі змест альбома, праца над якім доўжылася тры гады.

— Такога ў сучаснай музыцы яшчэ не было, — з упэўненасцю сцвярджае Піт Паўлаў. — Канешне, некаторыя музычныя калектывы рабілі ў гэтым кірунку пэўныя спробы, але гэта яны перанялі ў нас. Называць «плагіятараў» не буду. Навошта? Будзем лічыць, што яны не плагіятары, а паслядоўнікі. Для нас жа ў сваю чаргу настаўнікамі былі «Троіца» і «Палац».

Музыка, што гучыць ў альбоме, народная толькі па назве. На 60‑70% яна ўсё ж аўтарская: некаторыя песні былі дапісаны, некаторыя перапісаны, ёсць і зусім новыя. А вось тэксты трапляюцца часам вельмі старажытныя. Напрыклад, адзін з іх быў знойдзены ў Актавай кнізе канца XVI стагоддзя. Яшчэ два, знойдзеных падчас фальклорнай экспедыцыі, датуюцца пачаткам XVII стагоддзя.

Шчыра кажучы, дыск атрымаўся не танны — у краме ён каштуе не меней за 27 тысяч рублёў. Магчыма, уся прычына у вокладцы, якая, па словах музыкаў, была зроблена з кардону, прычым не звычайнага, а электратэхнічнага. Як прызнаўся Піт Паўлаў, гэтым кардонам можна нават ізаляваць трансфарматары. Што ж да эстэтычных асаблівасцяў вокладкі, то ідэю яе аздаблення прапанавала мастачка Зоя Луцэвіч, увасабленне ж належыць вядомаму графіку і дызайнеру Адрэю Басалыгу. Тыя ж, каму такі дыск пакуль не па кішэні, могуць пачакаць і больш дэмакратычнага варыянту — музыкі абяцаюць у бліжэйшы час выдаць таннейшую версію дыска (на жаль, ізаляваць трансфарматары яго вокладкай будзе ўжо немагчыма).

Прэзентацыя новага альбома РЕТЕ РАFF «Паглыбленне» плануецца на апошні дзень зімы — 28 лютага. Усім, хто прыйдзе на канцэрт, музыкі гарантуюць моцны зарад вясновага настрою.

Анастасія Зелянкова, «Салiдарнасць»

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць