Усяго патроху2121

Мясакамбінат: У каўбасе была поўсць каровы, а не пацука

І нічога страшнага ў гэтым не бачыць.

Беларускі інтэрнэт парвалі фота, на якіх на зрэзе вэнджанай каўбасы бачны невялікі пук поўсці. Калі верыць здымкам, то каўбаса была вырабленая на мінскім мясакамбінаце.

Еўрарадыё дазванілася да намесніка прадпрыемства па вытворчасці Вольгі Барысевіч і запытала, ці скардзіўся ім нехта на прадукцыю.

«Да мяне асабіста не. Але наша тэхнолаг, у групе якасці працуе, ёй званіў нехта. І яна раздрукавала інфармацыю і адносіла тэхнолагам.

Ну, гэта адназначна не пацук. Гэта, магчыма, рэшткі шчаціння ад галаўнога мяса»

На мясакамбінаце абяцаюць, што выпадак не застанецца без увагі. Аднак адразу агаворваюцца, што датычнасць прадпрыемства да каўбасы па фотаздымках усталяваць складана. Этыкетка, маўляў, нічога не значыць.

«Мы будзем разбірацца. Не даглядзеў, магчыма, нехта. Майстар, рабочы, майстар потым.

Тое, калі б нам прынеслі гэтую каўбасу і паказалі… А тое, што этыкетка… Мы ж не ведаем, што гэта менавіта наша.
Можа яны знялі і прыклеілі на нашу каўбасу»

Разам з тым Вольга Барысевіч прызнае, што ў каўбасу можа трапіць тое, чаго там быць не павінна. Тлумачыць гэта вялікімі аб’ёмамі вытворчасці. Аднак адразу папярэджвае, што ў выпадку звароту з такой прадукцыяй на мясакамбінат, пакупнікі «застаюцца задаволеныя».

«Былі выпадкі, вельмі рэдка.
Трапляецца недзе маленькая костачка, альбо маленькі храсток. Бывае, што немагчыма яго вылічыць. Мы палюбоўна такія пытанні вырашаем. Пакупнікі сыходзяць задаволеныя».

Каб праверыць словы вытворцы, карэспандэнт звярнуўся ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці пры Акадэміі навук.

У аддзеле тэхналогіі мясной прадукцыі расказваюць, што поўсць буйных рагатых жывёл насамрэч можа трапіць у каўбасу.
І засцерагаюць пры гэтым ад паспешлівых высноваў.

«Трэба праводзіць гісталагічныя даследаванні. Бывае, што вось так кажуць, што гэта не тая жывёла. А на самой справе гэта поўсць ад буйной рагатай жывёлы. Інстытут гісталогіі дасць адказ, якой жывёле належыць гэты кавалак».

Такім чынам, калі вы знойдзеце у сваёй каўбасе косткі, храсткі альбо поўсць — не хвалюйцеся. Бракаваную палку можна абмяняць на мясакамбінаце.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты5

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў11

У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»3

Зяленскі не паедзе на канферэнцыю ў Польшчу8

Апейкін расказаў, што было ў апошніх смс, якія Котаў адправіў жонцы з яхты ў Турцыі12

Украіна, магчыма, ужо атрымала першыя амерыканскія ракеты ERAM. Яны дасягаюць усёй тэрыторыі Беларусі12

Кіраўнік Гомельшчыны назваў ультыматум Зяленскага спробай збіць хвалю ў сувязі з ударам па аўтобусе ў Бранскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты5

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць