Здарэнні33

Школьнікі з Воранаўскага раёна кралі Audi

Малодшаму з групы нядаўна споўнілася 16, старэйшаму — 17.

У Воранаўскім раёне міліцыя затрымала трох школьнікаў адной з мясцовых школ, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Малодшаму з групы нядаўна споўнілася 16, старэйшаму — 17. Іх падазраюць у крадзяжы аўто. Усе трое мелі старыя савецкія легкавікі, але марылі ездзіць на нямецкіх. Паколькі ў бацькоў аднаго з іх была Audi-80 і хлопец быў добра знаёмы з гэтым аўто, вырашылі засяродзіць увагу менавіта на гэтай мадэлі.

Па інфармацыі міліцыі, маладыя людзі дзейнічалі па адной схеме: выкрадалі аўто, каталіся на ім, потым забіралі з легкавіка ўсё, што трапляла пад руку і кідалі легкавік, дзе заманецца.

Скончылася ўсё тым, што ўчастковы Воранаўскага райаддзела міліцыі атрымаў тэлефанаванне ад памежнікаў, якія заўважылі каля лесу падазроны аўтамабіль. Міліцыянт выехаў на месца, выявіў у машыне няспраўнасць, пасля чаго вярнуўся ў райаддзел, каб высветліць асобу ўласніка. Калі вярнуўся да легкавіка, то яго ўжо адбуксіравалі.

Участковаму спатрэбілася некалькі гадзін, каб выявіць падазраваных. Усе трое на дадзены момант знаходзяцца пад вартай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву3

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-20266

Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?3

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць