Здарэнні4646

Забітую школьніцу знайшлі закапанай каля яе хаты

У забойстве васьмікласніцы Юлі Ляшук падазраюць 17-гадовага хлопца з яе вёскі.

— Гэта праўда. Юлю знайшлі ў нядзелю ўвечары, закапанай недалёка ад хаты, — пацвердзіла «КП» Ганна Ляшук, мама 13-гадовай школьніцы.

Васьмікласніцу з вёскі Лядзец Столінскага раёна шукалі 15 дзён.

Дзяўчынка пайшла з сяброўкай на вясковую дыскатэку ў Новы год і знікла прыкладна, а 4-й раніцы. Юля не дайшла да хаты літаральна 100 метраў.

— Затрыманы падазраваны, гэта мясцовы жыхар 1994 года нараджэння, — пракаментавалі ў Следчым камітэце.

Іншыя абставіны страшнага злачынства следчыя пакуль не выдаюць.

Кажуць, хлопец сам паказаў месца, дзе закапаў дзяўчынку.

Падазраваны нідзе не працуе і не вучыцца.

— У мінулым годзе скончыў школу, ездзіў на заробкі па Беларусі.

Ён не быў заўзятым хуліганам, які трымаў у страху ўсю вёску.
Праўда, на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх стаяў за нейкія дробныя хуліганствы. Здаецца, за распіццё алкаголю, — распавядаюць мясцовыя. — Ведаеце, у іх такая сям’я: маці гадуе адна чацвярых дзяцей ад розных мужоў. У галаве не ўкладваецца, што гэта ён забіў Юлю.

Два тыдні і следчыя, і вясковыя не спынялі пошукаў Юлі.

Бацькі нават звярталіся да варажбітак і экстрасэнсаў, але кожны казаў сваё, гэта яшчэ больш блытала родных.
Больш за ўсё ў гэтай гісторыі дзівіць, што школьніца знікла проста ў цэнтры вёскі. Яна развіталася з сяброўкай каля царквы, прайшла 100 метраў і бясследна знікла.

— Дачка не раз прызнавалася, што баіцца хадзіць па нашай вулачцы, ліхтары тут ніколі не гараць, і ісці трэба практычна навобмацак,
 — плача маці Юлі Ляшук. — Недалёка ад царквы, каля закінутай клуні,
раніцай 1 студзеня мясцовыя жыхары знайшлі мабільны тэлефон Юлі, фотаапарат, пальчаткі. Прычым усе рэчы былі акуратна складзеныя, як быццам нехта адмыслова падкінуў.
На мабільным было 108 прапушчаных званкоў.

Каля клуні ўсё вытаптана, і родныя, і следчыя шукалі дадатковыя доказы. І знайшлі. Проста праз дарогу, а дакладней каля рэчкі, ляжала гумка ад валасоў, у метры пад вярбой — бот дзяўчынкі, а праз кладку, на іншым беразе, бюстгальтар Юлі і нейкі жоўты плед. Але нідзе не было ні кроплі крыві, не відаць было слядоў барацьбы. Цела Юлі знайшлі недалёка ад кладкі, дзяўчынка была закапаная. Сваякі Юлі адразу звярнулі ўвагу, што праз кладку можа прайсці толькі мясцовы: занадта яна ненадзейная, і толькі вясковыя ведаюць, як яе абысці.

Магчыма, ужо ў бліжэйшы час затрыманаму хлопцу будзе прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле «забойства».

Каментары46

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку8

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку8

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць