Навука і тэхналогіі

Навукоўцы выявілі генетычныя карані інтэлектуальнага даўгалецця

Хуткасць зніжэння інтэлектуальных здольнасцяў людзей у сталым веку на 24% абумоўленае генетычнымі фактарамі,

якія выяўляюцца ў выглядзе невялікіх адрозненняў у структуры геному, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.

Лічыцца, што інтэлектуальныя здольнасці чалавека закладаюцца ў раннім дзяцінстве і мала змяняюцца цягам усяго яго жыцця да глыбокай старасці.
Гэта пацвярджаецца шматлікімі варыянтамі тэстаў IQ і іншымі псіхалагічнымі эксперыментамі. З іншага боку, хуткасць старэння мозгу можа моцна адрознівацца ў розных людзей — частка пажылых людзей хутка страчвае свае здольнасці, у той час як іншыя захоўваюць вастрыню розуму да апошніх імгненняў жыцця.

Група біёлагаў пад кіраўніцтвам Ена Дзіры з Эдынбургскага ўніверсітэта зрабіла першы крок да адкрыцця генетычных сакрэтаў інтэлектуальнага даўгалецця, супаставіўшы невялікія адрозненні ў структуры ДНК, так званыя аднануклеатыдныя полімарфізмы, з розніцай ва ўзроўні інтэлекту адных і тых жа людзей у дзяцінстве і пажылым узросце.

У сваёй працы навукоўцы скарысталіся архівамі, сабранымі сацыяльнымі службамі горада Абердына і вобласці Латыян у першай палове ХХ стагоддзя. У гэтых архівах утрымліваюцца копіі тэстаў на агульную кемлівасць, якія жыхары Шатландыі праходзілі ў 11 гадоў і ў сталыя гады. Біёлагі абралі дзве групы шатландцаў 1921 і 1936 гадоў нараджэння, вывучылі вынікі праверкі іх інтэлектуальных здольнасцяў і знайшлі жывых прадстаўнікоў гэтых груп.

Дзіры і яго калегі ўзялі пробы крыві ў сваіх падапечных, аддзялілі генетычны матэрыял і прасеквеніявалі ДНК. Для чысціні эксперыменту біёлагі адсейвалі ўсіх людзей, якія маюць хаця б аддаленыя роднасныя сувязі на генетычным узроўні. Ачысціўшы зыходныя дадзеныя, аўтары артыкула апрацавалі віртуальныя ланцужкі ДНК пры дапамозе спецыяльнай камп’ютарнай праграмы, якая параўноўвала іх паміж сабой па 500 тысячах аднануклеатыдных полімарфізмаў, якія існуюць у геноме чалавека.

Затым даследнікі супаставілі атрыманыя вынікі з інтэлектуальным даўгалеццем кожнага шатландца з ліку іх падапечных.

Выявілася, што генетычныя фактары граюць велізарную ролю ў працэсе старэння мозгу
 — па разліках навукоўцаў, мутацыі ў геноме абумоўлівалі як мінімум чвэрць выпадкаў — 24% — паскоранага або запаволенага падзення ўзроўню інтэлекту. Іншымі словамі, нашчадкі і блізкія сваякі пажылых людзей з вострым розумам будуць валодаць такой жа адметнай асаблівасцю з 24% верагоднасцю.

Такім чынам, навукоўцы змаглі даказаць, што невялікія адрозненні ў структуры геному непасрэдна ўплываюць на тое, з якой хуткасцю падаюць інтэлектуальныя здольнасці чалавека ў старасці. Дзіры і яго калегі лічаць, што павелічэнне ліку ўдзельнікаў падобных эксперыментаў і больш падрабязнае вывучэнне асобных зменлівых участкаў ДНК дазволяць удакладніць іх высновы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі12

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі12

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць