Эканоміка

Місія МВФ прыедзе ў Мінск у лютым

Місія будзе працаваць у другой палове лютага ў рамках артыкула IV статута МВФ, гэта значыць адбудзецца традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах — чальцах МВФ.
Акрамя таго, Беларусь знаходзіцца ў пастпраграмным маніторынгу, і аглядная місія будзе сумяшчаць функцыі другой місіі па пастпраграмным маніторынгу», — паведаміла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Місія МВФ правядзе рэвізію макрапрагнозу для Беларусі на 2012 год.

«Знешнеэканамічная кан’юнктура ў краінах, якія з’яўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі, пагаршаецца. Пагаршэнне сітуацыі ў глабальнай эканоміцы можа аказаць ўплыў на Беларусь праз Расію, тэмпы росту эканомікі якой, хутчэй за ўсё, замарудзяцца. І гэты ўплыў будзе мацнейшым, чым магчымае зніжэнне попыту на беларускія нафтапрадукты ў Еўропе. З іншага боку, Беларусь атрымала новыя прэферэнцыі пры імпарце расійскіх

энерганосьбітаў, і гэта можа аказаць стымулюючы ўплыў на дынаміку яе ВУП», — адзначыла Калядзіна.

Адносна заяўкі беларускіх уладаў аб новай праграме з МВФ, Калядзіна сказала:

«Апошнім часам я нічога не чула аб намерах уладаў адносна праграмы з МВФ.
Супрацоўніцтва ёсць на тэхнічным узроўні і нават на пэўным палітычным узроўні. У рамках кансультацыйнай падтрымкі мы сумесна з уладамі абмяркоўваем усе бягучыя пытанні макраэканамічнай палітыкі».

Са студзеня 2009 года па красавік 2010 года беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрымана крэдытам на $3,6 млрд. Ад 1 мая 2011 г. урад і Нацбанк Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб прадастаўленьні новага фінансавання на суму да $7 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць