Грамадства22

Асноўнымі раёнамі забудовы ў Мінску будуць у 2012-м Каменная Горка, Дружба, Сухарава і Усходні

У 2012 годзе для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску будзе пабудавана 630 тыс. кв. м жылля. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 лютага паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман.

Усяго ў Мінску, згодна з заданнем урада, будзе пабудаваны 1 млн. кв. м жылля. Аб`ёмы льготных крэдытаў складуць 1 трлн. 850 млрд. рублёў, на развіццё інфраструктуры з дзяржбюджэту будзе выдзелена 397 млрд. рублёў.

Сярод асноўных раёнаў забудовы намеснік старшыні выканкама назваў Каменную Горку (будзе пабудавана 230 тыс. кв. м жылля), раён вёскі Дружба (40 тыс. кв. м), вёскі Сухарава і мікрараён Усходні.

Радаман паведаміў пра тое, што чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сувязі з новымі нормамі льготнага крэдытавання ў Мінску скароціцца на 10–15 тысяч чалавек. Ён нагадаў, што сёлета ўказам прэзідэнта № 13 значна скарочаныя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў для жыллёвага будаўніцтва. З`явіліся дзве новыя катэгорыі — грамадзяне, якія пражылі 10 і больш гадоў у інтэрнаце і не маюць ва ўласнасці жылой нерухомасці на тэрыторыі Беларусі, а таксама маладыя сем`і з двума непаўналетнімі дзецьмі.

Паводле слоў Радамана, каля 1.200 мінчан выказалі жаданне будаваць жыллё ў горадзе-спадарожніку Смалявічы, з іх сфарміравана чарга па заяўным прынцыпе. Будаўніцтва першага дома будзе пачата ў сакавіку. «Архітэктурны праект распрацаваны, і мы гатовы яго перадаць на экспертызу», — паведаміў Радаман. Гэта будзе дом серыі МАПІД, разлічаны на 142 кватэры; 77 чалавек ужо падалі заявы.

Ён паведаміў, што было праведзенае сацапытанне адносна жадання будавацца ў Смалявічах. Больш як 50% апытаных выказалі цікавасць. Сярод пытанняў, якія хвалявалі рэспандэнтаў, — транспартнае забеспячэнне. «Над гэтым мы працуем, будуць арганізаваныя як аўтамабільныя, гэтак і чыгуначныя зносіны (хуткасная электрычка). Што тычыцца працаўладкавання, то ў перспектыве Смалявічы будуць нарошчваць вытворчыя магутнасці, запланавана будаўніцтва буйнога беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў раёне нацыянальнага аэрапорта», — сказаў Радаман.

Будавацца ў Смалявічах прапаноўваецца і маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На іх распаўсюджваюцца нормы ўказа прэзідэнта № 13 па льготным крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць