Грамадства77

Хваляванні на «Палессі» ў Пінску: «Работнікі вельмі агрэсіўныя»

У студзені на фабрыцы было ўсяго 17 рабочых дзён, людзі на мяжы галечы.

У адміністрацыі пінскага прамыслова-гандлёвага аб’яднання «Палессе» абверглі інфармацыю пра страйк работнікаў пашывачнага цэха, аднак прызналі, што канфлікт меў месца.
«Нашы рабочыя сапраўды вельмі агрэсіўныя. Калі яны выйдуць, то баставаць будуць не ў цэху, яны перакрыюць дарогу», — сказалі ў прыёмнай гендырэктара.

Асноўнае патрабаванне швачак — павышэнне зарплаты.

— Справа ў тым, што ў студзені ў працоўных было ўсяго 17 працоўных дзён (графік быў зацверджаны). Натуральна, швачкі атрымлівалі мала грошай, — распавёў чытач з Пінска. — Не можам дакладна сказаць, колькі чалавек баставала, але парадку сотні напісалі заявы на звальненне, бо не згодныя з жабрацкай зарплатай. А гэта ж некалі быў флагман легпрама…

У прыёмнай генеральнага дырэктара «Палесся» распавялі, што рабочыя часта бываюць незадаволеныя.

— Забастоўкі ў нас як такой не было, былі моманты, але ў нас такія моманты з’яўляюцца два-тры разы на год, — паведаміла сакратарка Аліна Мелінковіч. — Калі работнікі чымсьці незадаволеныя, яны маюць права выказаць сваю незадаволенасць.

Паводле яе слоў, такія

праблемы вырашаюцца на ўзроўні дырэктара фабрыкі або генеральнага дырэктара. Прадстаўніца аб’яднання паведаміла, што начальству і працоўным ўжо ўдалося знайсці выхад з нядаўняга канфлікту.

— Проста людзям дзесьці нешта было незразумела, можа і начальнікі цэхаў няправільна сябе павялі. Калі ім растлумачылі усё, што трэба, яны супакоіліся і пайшлі працаваць, — паведаміла Аліна Мелінковіч і прызнала. — У нас быў няпоўны месяц. Гэта значыць,

ніякай пазаштатнай сітуацыі ў нас не было, няма таго моманту, каб сёння падымаць бучу.
Нашы рабочыя, вы ведаеце, сапраўды вельмі агрэсіўныя.
Калі яны выйдуць, яны страйкаваць будуць не ў цэху, яны перакрыюць дарогу. Вось гэта называлася б страйк. А пакуль гэта не страйк.

Спн. Мелінковіч параіла «не давяраць гэтай інфармацыі і не раздзімаць яе». Паводле яе слоў, усё на прадпрыемстве «пад кантролем і ўсё нармальна: рабочыя працуюць».

Каментары7

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →