Меркаванні

Гракі прыляцелi

Здаецца, пад 19.03 улады нэўтралізавалі ўсе крынiцы дэстабiлiзацыi: экзытпольшчыкаў, назiральнiкаў, дэмакратаў у выбарчых камiсiях. Аднак ёсьць яшчэ сейбіты хаосу, якiм нават апошнія папраўкi да КК па барабане. Гэта грыпозныя птушкi, якiя ляцяць з поўдня. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Здаецца, пад 19.03 улады нэўтралізавалі ўсе крынiцы дэстабiлiзацыi: экзытпольшчыкаў, назiральнiкаў, дэмакратаў у выбарчых камiсiях. Аднак ёсьць яшчэ сейбіты хаосу, якiм нават апошнія папраўкi да КК па барабане. Гэта грыпозныя птушкi, якiя ляцяць з поўдня. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

У дырэкцыю БТ i АНТ

Сцэнарная замова на фiльм «Пралятаючы над гняздом бусьлiка».

Абгрунтаваньне: травеньская гiстэрыя наконт «выбуху на Чарнобылі», які быццам меў месца, засьведчыла:

А) людзi дэ факта не давяраюць афіцыйным мэдыям. Усе iх спробы заспакоiць выклiкалi яшчэ большае падазрэньне, што ўлады, як i ў красавiку 1986 г., хаваюць праўду;

Б) насельнiцтва здольна стварыць трафiк антыўрадавай iнфармацыi праз Інтэрнэт, чуткi, SMS i г.д.

Выснова: у вынiку прыходу птушынага грыпу (ПГ) сытуацыя можа паўтарыцца, што паставiць пад пагрозу сцэнар апэрацыi «Элегантная перамога». Прычым, нават калi ня будзе зафiксаваны нiводны выпадак ПГ, усё роўна ашалелая ад ажыятажу ў расейскіх СМI нейкая бабка з доўгім языком зьвяжа сваю прастуду з тым, што ўчора зьела яечню.

Уладам у такой сытуацыi лягiчна не паўтараць памылак, а прыпiсаць сродкамi прапаганды, кшталту дакумэнтальных фiльмаў, пошасьць ПГ апазыцыі.

Рабочы сцэнар фiльму.

Палёт бусла. Голас за кадрам: «Iншая назва Беларусi — краiна пад белымi крыламi. Магчыма, невыпадкова цынiчныя ворагi вырашылi сарваць пляны ўсебеларускага сходу крыламi i лапкамi яе спрадвечнага сымбалю».

Трывожная музыка.

Сцэна: марш нацыстаў. Голас за кадрам: «Услухайцеся, што яны скандуюць — «хай грып! хай грып!». Яшчэ тады ворагi славянства не хавалi сваiх плянаў, i натуральна, дапамагалi iм у гэтым нацыяналісты — продкi сучасных апазыцыянэраў».

Трывожная музыка.

Сцэна: сьпiна. З-за яе голас: «я — дворнiчыха ў парку Горкага, неяк да мяне падышоў iншаземец i за грошы прапанаваў пакармiць качак у Сьвiслачы нейкiмi крошкамi. Я вырашыла, што гэта чокнуты натуралiст. На наступным рандэву дыплямат сазнаўся, што працуе на польскую дыфэнзыву, i прапанаваў разьвесьці тыя грыпозныя крошкi па сталiчных сьметнiках, дзе шмат груганоў. Я — патрыётка, натуральна, усё распавяла КДБ».

Трывожная музыка.

Сцэна: машына, што заяжджае ў браму пасольства Чэхii. Супрацоўнiкi пасольства нешта выгружаюць.

Голас за кадрам: «Думаеце, яны выгружаюць піцу? Не, у гэтых каробках сойкi, якiм прышчапілі хваробу ў сакрэтных лябараторыях ЦРУ».

Сцэна: сойка. Аб’ектыў iдзе на колца, што на яе лапцы. Надпiс на колцы: «infected in the USA».

Выступ прадстаўнiка МЗС аб дэпартацыi ўсiх чэскiх соек як парушальнікаў дыпляматычнага статусу.

Аптымiстычная музыка. Краявіды.

Голас за кадрам: «Цяпер вы ведаеце, адкуль у Беларусь трапіў сьмертаносны вірус, аднак ведаеце таксама, што трэба рабіць — ісьці і галасаваць...

Кадар «За Беларусь!».

Канец.

Сцэнарыст Л.Ушкiн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць