Улада1919

Заяўнікі Дня Волі прапануюць уладам Круглы стол

А да аргкамітэта ўпершыню далучыўся «Справядлівы свет».

Сёння ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная заява аб правядзенні вулічнай акцыі 25 Сакавіка. Яе падпісантамі сталі старшыня Рады Уладзімір Колас, мастак Аляксей Марачкін і палітык Віктар Івашкевіч.

Заяўнікі просяць дазволіць шэсце 25 Сакавіка ад 13:30 (Акадэмія навук) да 14:30 (плошча Бангалор). У выпадку адмовы арганізатары не агучваюць свой альтэрнатыўны план.

Прапануецца прыцягнуць да мітынга бардаў, мастакоў, паэтаў. Івашкевіч успомніў маскоўскія пратэсты, якія адбываюцца крэатыўна, не толькі дзякуючы арганізатарам, але і ўдзельнікам. «Зрабі кожны сабе свята да 25 Сакавіка», — адзначыў ён.

«Угодкі БНР — вельмі важная падзея. На жаль, не ўсе беларусы ўяўляюць значэнне гэтага дня», — сказаў старшыня аргкамітэта Уладзімір Колас. Ён таксама адзначыў: «Задаволены тым, што апазіцыйныя сілы знайшлі ў гэтым пытанні адзінае меркаванне».

З вуснаў Коласа прагучала прапанова аб Круглым стале да тэмы ўгодак 25 Сакавіка, а таксама ажыццяўлення ідэалаў БНР у сённяшніх умовах. Да працы стала будуць запрошаныя і прадстаўнікі ўладаў. Але неабходнай умовай для гэтага называецца вызваленне палітвязняў.

«Памылкі мінулых аргкамітэтаў будуць улічвацца», — сказаў Колас, калі ў яго запыталіся пра пастаяннае канфіскаванне тэхнікі падчас вулічных акцый.

Віктар Івашкевіч мяркуе, што 25 Сакавіка трэба засяроджвацца не толькі на гістарычных падзеях, але і на актуальных сёння, як захаванне незалежнасці. Івашкевіч акцэнтаваў увагу на некаторых сацыяльных момантах — падзенні заробкаў у краіне. Чарговы раз з ягоных вуснаў прагучала ідэя пра байкот парламенцкіх выбараў.

«На вуліцы павінна выйсці столькі людзей, каб дыктатар, беларусы і міжнародная супольнасць пабачыла, што «Жыве Беларусь», — зазначыў Івашкевіч. — Святкаваць сёння няма чаго, можам толькі адзначаць мужнасць тых людзей».

Аляксей Марачкін адзначыў, што будуць адбывацца не толькі вулічныя акцыі, але і выставы да гадавіны БНР.

Ігар Лялькоў з БНФ таксама выказаў задавальненне тым, што для адзначэння Дня Волі з’ядналіся апазіцыйныя сілы. Упершыню да аргкамітэта па святкаванні далучылася партыя «Справядлівы свет».

«Мы не хацелі б бачыць на акцыі правакатараў у форме ці без формы», — адзначыў Івашкевіч.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць