Грамадства11

У Мінску будуць створаныя сацыяльныя аптэкі і сацыяльныя пральні

Сацыяльныя аптэкі і пральні плануецца адкрыць у Мінску пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Аб гэтым паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Як чакаецца, такія віды сацыяльных паслуг будуць аказвацца мінчанам з другога паўгоддзя.

Першапраходцам стане тэрытарыяльны цэнтр Маскоўскага раёна.

Таксама ў сталіцы на базе дамоў-інтэрнатаў будуць адкрывацца пакоі сацыяльнай перадышкі. Яны на платнай аснове могуць даць магчымасць сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, кароткатэрмінова (да месяца) змясціць дзіця-інваліда ў стацыянарную сацыяльную ўстанову. Такая паслуга дасць магчымасць бацькам адпачыць, падлячыцца, зрабіць рамонт, вырашыць іншыя праблемы паўсядзённага жыцця.

Плануецца ўкараніць новыя формы работы і з пажылымі людзьмі. У планах — адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама стварэнне прыёмных сем’яў для старых. Атрымае далейшае развіццё валанцёрскі рух «Пажылыя — старым», у якім ужо задзейнічаны амаль 200 валанцёраў, на абслугоўванні якіх знаходзіцца 490 грамадзян.

***

Усяго ў Мінску налічваецца каля 19 тыс. адзінокіх і амаль 35 тыс. адзінока пражываючых грамадзян. У сталіцы прынята праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на 2011–2015 гады. Фінансаванне мерапрыемстваў гэтай праграмы ў бягучым годзе прадугледжана ў аб’ёме больш як Br110 млрд. Мерамі сацыяльнай падтрымкі ахоплены цяпер больш як 186 тыс. чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць