Афіша22

У мінскай архікатэдры пройдзе Дзень святога Казіміра

Дзень святога Казіміра (па-народнаму — Казюкі) пройдзе ўпершыню ў мінскай архікатэдры ў нядзелю 4 сакавіка. Невялікі фэст-кірмаш у гонар святога будзе арганізаваны ў дольным касцёле з 9 да 13 гадзіны.

Гэтыя першыя мінскія Казюкі называюцца таксама івянецкімі, што падкрэслівае значэнне рамесніцкага мястэчка Івянец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Ініцыятары івянецкіх Казюкоў — гэта, у асноўным, супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіць вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш. Падчас выставы прагучыць некалькі рэдкіх «казюковых» песняў 30-х гадоў ХХ ст.

Удзельнікі свята змогуць пакаштаваць і традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — «смаргонскія» абаранкі, а таксама перніковыя сэрцы. Закладзены і галоўны прыз для пачэсных гасцей фэсту — «Журавіна».

Каментары2

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю22

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →