Яшчэ 7 сакавіка сябры дэмакратычнага згуртавання горада звярнуліся ў Слонімскі райвыканкам з заявай аб правядзенні ў гарадскім парку 25 сакавіка масавага мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі.
Мэтай масавага мерапрыемства ў заяве пазначана «публічнае адзначэнне ўгодкаў абвяшчэння БНР, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў
Слонімскі райвыканкам, як гэта адбываецца ў апошнія гады, катэгарычна адмовіў у правядзенні мітынга: маўляў, заява была адпраўлена 7 сакавіка, а зарэгістравалі яе чамусьці 11 сакавіка. А гэта не адпавядае тэрмінам.
Нягледзячы на неатрыманне дазволу, слонімцы збіраюцца адзначаць вялікае свята. На гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830 -1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і ўскладанне кветак, а таксама футбольны турнір паміж камандамі партыйных суполак Слонімшчыны.
Каментары