Здарэнні55

У Астраўцы мужчыну падазраюць у згвалтаванні дачкі

Раённы аддзел следчага камітэта пасля праведзенай праверкі завёў крымінальную справу па артыкуле «Згвалтаванне» ў адносінах да 35-гадовага жыхара адной з вёсак Астравецкага раёна. Мужчыну падазраюць у тым, што ён згвалтаваў уласную 13-гадовую дачку.

Пракурор раёна Аляксандр Марцінчык даў санкцыю на арышт затрыманага, і цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары. Вядуцца следчыя дзеянні. У інтэрв’ю нашаму выданню Аляксандр Марцінчык паведаміў папярэднюю інфармацыю па гэтай гісторыі.

Аб тым, што муж згвалтаваў дачку, у міліцыю 4 сакавіка заявіла маці дзяўчынкі. Паводле гэтай заявы, дачка сама прызналася маці ў тым, што здарылася.

Праваахоўнікі адразу распачалі праверку гэтай інфармацыі. Дапыталі і заяўніцу, і яе мужа. Калі вырашалася пытанне аб заключэнні падазронага пад стражу, Аляксандр Марцінчык сам размаўляў з ім. Мужчына прызнаў сябе вінаватым.

Адзінай прычынай сваіх дзеянняў ён назваў стан алкагольнага ап’янення. Расказаў, што раней кадзіраваўся, а перад злачынствам чатыры дні быў у запоі.

Справу завялі 7 сакавіка. Крымінальны кодэкс за згвалтаванне заведама непаўналетняй прадугледжвае пакаранне — пазбаўленне свабоды на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць